Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Тэхнічнае абсталяванне

Лакаматыўнае дэпо Маладзечна валодае вялікай колькасцю разнастайных металаапрацоўчых станкоў, прэсаў, зварачных і наплавачных установак, індукцыйных награвальнікаў, сродкаў вымярэння.

Абсталяванне:

Такарна-карусельныя станкі мадэлі 1516 (найбольшы дыяметр апрацоўванага выраба 1600 мм, найбольшая вышыня апрацоўванага выраба 900 мм, маюцца вертыкальныя і бакавыя супарты).

Станкі такарныя спецыяльныя РТ 917 (найбольшая даўжыня пры ўсталеўцы ў цэнтрах 3000 мм, найбольшы дыяметр над станінай 1370 мм, найбольшы дыяметр над супартам 1100 мм, найбольшая даўжыня апрацоўкі 3000 мм, дыяметр загатоўкі усталяванай у чатырохкулачковым патроне 75-865 мм у люнете нерухомым 150-500 мм).
 
Гарызантальна-растачны станок з праграмным кіраваннем РС 2А622ФА.
 
Радыяльна-свідравальны станок 2К522.
 
Універсальны фрэзерны станок ГФ 3202-29.
 
Прэса ПА 6738 (найбольшае намаганне прэса 6,3 МН (640 тон), найбольшы ход плунжэра 1090 мм, найбольшы дыяметр напрасовываемага выраба 1600 мм, максімальная вага распрасовываемага выраба 4000 кг, найбольшая адлегласць паміж тарцом плунжэра і тарцом упорнай траверсы 4000 мм). 
 
Такарна-вінтарэзныя станкі ГС526УС.
 
Заточны станок В3-818.

Розныя індукцыйныя награвальні (тэмпература нагрэву да 350º С, дыяметр дэталяў да 1060 мм).

З мэтай забеспячэння высокай якасці тэхнічнага абслугоўвання і рамонта, укаранення сучасных рамонтных тэхналогій, лакаматыўнае дэпо Маладзечна пастаянна развівае сваю рамонтную базу.

Так, у 2014 годзе ў лакаматыўным дэпо Маладзечна закуплена адзіная на Беларускай чыгунцы рабатызаваная мыйная машына для мыцця колавых пар цягавага рухомага саставу. Мыйка колавых пар у дадзенай мыйнай машыне вырабляецца японскім рабатызаваным маніпулятарам пад ціскам 400 Бар.

Сення лакаматыўнае дэпо Маладзечна — гэта згуртаваны калектыў высокакваліфікаваных спецыялістаў, якія прафесійна выконваюць свае абавязкі, забяспечваюць выразны рытм перавозачнага працэсу. Дзякуючы іх намаганням дэпо стала сучасным прадпрыемствам, якое адказвае узрастаючым патрэбам ў перавозцы грузаў і пасажыраў.

Фотагалерэя