Структура дэпо
Маторвагоннага дэпо Мінск як самастойнае прадпрыемства было арганізавана ў студзені 1964 года для забеспячэння пасажырскіх перавозак у прыгараднай зоне г. Мінска на першым электрыфікаванымі ўчастку Мінск – Аляхновічы і выканання дэпоўскага рамонта электрацягнікоў.
У склад дэпо ўваходзяць:
- калоны лакаматыўных брыгад;
- участак вытворчасці ТР3, ТР2;
- участак вытворчасці ТО3, ТР1;
- участак па абслугоўванню і рамонту электрацягнікоў серыі ЭП;
- участак кантрольна-вымяральных прыбораў;
- аўтаматны ўчастак;
- электрапаратны ўчастак;
- колава-рэдуктарны ўчастак;
- участак па абслугоўванню і рамонту кузаўнога і унутрывагоннага абсталявання электрацягнікоў;
- участак вытворчасці ТО2;
- участак мойкі-уборкі электрацягнікоў;
- участак па рамонту і абслугоўванню абсталявання;
- электрасілавы ўчастак;
- участак па абслугоўванню і ўборцы тэрыторыі, будынкаў і збудаванняў.
Прыпісны парк дэпо ўключае ў сябе 39 электрацягнікоў серыі ЭР9 (серыі М, Е, Т, ТМ) вытворчасці Рыжскага вагонабудаўнічага завода;
6 чатырохвагонных электрацягнікоў серыі ЭПГ і 4 чатырохвагонных электрацягніка серыі ЭПР, 6 пяцівагонных электрацягнікоў серыі ЭПР, 2 сямівагонных электрацягніка серыі ЭПМ вытворчасці швейцарскай кампаніі Stadler Bussnang AG;
2 манеўровых цеплавоза ТМЭ3.
Маторвагоннае дэпо ажыццяўляе тэхнічнае абслугоўванне і бягучы рамонт электрацягнікоў, падрыхтоўку і выдачу саставаў электрацягнікоў на лінію.