Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аб аддзяленні

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі знаходзіцца на скрыжаванні асноўных транспартных патокаў, якія ідуць з Расіі ў краіны Балтыі і Заходняй Еўропы, таму на яго долю прыпадае вялікая частка як пасажырскіх, так і грузавых перавозак. Вось чаму для Рэспублікі Беларусь так важна бесперабойнае функцыянаванне Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

У структуру Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі ўваходзіць 30 адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў), без правоў юрыдычнай асобы, 72 станцыі і 126 прыпыначных пунктаў. Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі абслугоўвае 2760,1 км пуці (поўная даўжыня).

 

 

Гістарычна і геаграфічна склалася так, што Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі выконвае значны аб'ём пасажырскай работы.

 

Штосутачна з усіх станцый і  прыпыначных пунктаў Мінскага аддзялення чыгункі адпраўляецца ў дарогу не менш за 110 тысяч чалавек. Менавіта тут ажыццяўляецца больш за 40 % усіх пасажырскіх перавозак Беларускай чыгункі.

Мінскае аддзяленне выконвае прыкладна трэць усіх грузавых перавозак Беларускай чыгункі. Больш за палову з іх — транзітныя. Нафта, чорныя металы, лесаматэрыялы, угнаенні, вугаль, будаўнічыя матэрыялы — вось асноўныя перавозімыя грузы.

Сёння ў аддзяленні працуе больш за 19 тысяч чалавек, многія з іх — спецыялісты з вышэйшай адукацыяй. І кіраўніцтва Мінскага аддзялення чыгункі разумее, што ўсім ім неабходна сацыяльная абарона. Вядзецца будаўніцтва жылля для сем'яў чыгуначнікаў, а для дзяцей улетку працуюць 3 аздараўленчыя лагеры. Усім работнікам Мінскага аддзялення чыгункі таксама даступныя паслугі аздараўленчага цэнтра “Талька. Клопат пра сваіх супрацоўнікаў — адна з галоўных задач, якую ставіць перад сабою Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

На Мінскім, Аршанскім і Маладзечанскім вузлах працуюць сучасныя спартыўныя комплексы, дашкольныя ўстановы і Дамы культуры. Створаныя пры іх самадзейныя калектывы здабылі славу і папулярнасць у публікі па ўсёй Беларусі.