Рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладзечна
Кантактная інфармацыя:Тэл.: (+375 176) 74 22 22, 74 27 19, факс (+375 176) 77 23 51E-mail: vchd2@rwminsk.byАдрас: 222310, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., г. Маладзечна, вул. Лібава-Роменская, 28
-
рамонт і эксплуатацыю рэфрыжэратарных пяцівагонных секцый вытворчасці Бранскага машынабудаўнічага завода для перавозкі скорапсавальных грузаў;
- прадастаўленне пад пагрузку рэфрыжэратарных секцый з двума, трыма, пяццю грузавымі вагонамі;
-
планавыя віды рамонту рэфрыжэратарных секцый, вагонаў-тэрмасаў;
-
планавыя віды рамонту грузавых вагонаў (паўвагонаў, платформ, думпкараў, хопер-дазатараў, крытых вагонаў, экіпажнай часткі вагонаў-цыстэрн для перавозкі небяспечных грузаў);
-
пераабсталяванне грузавых вагонаў рэфрыжэратарных секцый у крытыя з уцепленым кузавам 918-тыпу для перавозкі пакетаваных грузаў.
Для выканання планавых відаў рамонту ў дэпо ёсць асноўныя ўчасткі:
- колава-ролікавы участак;
- вагонасборачны участак;
- участак па рамонце рэфрыжэратарных секцый;
- участак па рамонце и вырабе дэталей;
- кантрольны пункт аўтатармазоў;
- лабараторыя неразбуральнага кантролю.
Сертыфікаты адпаведнасці
- сістэма менеджменту якасці рамонту грузавых вагонаў і ізатэрмічнага рухомага саставу СТБ ISO 9001-2015 (сертыфікат адпаведнасці № BY/112 05.01. 021 07192, сапраўдны да 24.08.2021 г.);
- сістэма кіравання аховай працы пры рамонце грузавых вагонаў і ізатэрмічнага рухомага саставу СТБ 18001-2009 (сертыфікат адпаведнасці № BY/112 05.04. 021 02066 сапраўдны да 24.08.2021 г.);
- сістэма кіравання (менеджменту) навакольнага асяродзя цякучага атцэпачнага рамонту грузавых вагонаў (сертыфікат адпаведнасці № BY/112 06.01. 021 00380 сапраўдны да 11.12.2020 г.).
- лабараторыя няразбуральнага кантролю дэталей і ўзлоў адпавядае Нацыянальнай сістэме акрэдытацыі Рэспублікі Беларусь і акрэдытована на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО/МЭК 17025-2007 (сертыфікат адпаведнасці № BY/112 2.4185, годны да 20.06.2021 г.).
Нашы ўзнагароды
- У 2011 годзе рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладзечна стала дыпламантам Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці.
- Па вынiках спаборніцтва калектываў арганiзацый Беларускай чыгункi дэпо заняла 1 месца за 1 паўгоддзе 2018 года.
- Па вынiках 2018 года ПТО рэфрыжэратарнага дэпо Маладзечна прысуджана дарожная прэмія машыніста В.А. Яцкевіча.
Прыярытэтныя напрамкі развіцця
- пастаяннае ўдасканаленне інтэграванай сістэмы кіравання;
- павышэнне якасці прадастаўляемых паслуг на ўсіх этапах тэхналагічнай падрыхтоўкі вытворчасці, уключаючы працэсы арганізацыі і кіравання вытворчасцю;
- асваенне новых відаў паслуг па рамонце рухомага саставу і іх вузлоў з мэтай задавальнення патрэбнасцей Беларускай чыгункі і чыгунак краін СНД у грузавых перавозках;
- павышэнне ўзроўню надзейнасці і бяспекі рамантуемага рухомага саставу;
- мэтанакіраванае павышэнне кваліфікацыі спецыялістаў усіх узроўняў.
Гістарычная даведка
У 1952 г. цэхі дэпо Маладзечна, дзе выконваліся гадавыя бягучыя рамонты вагонаў, былі падведзены пад дах. У цэху гатовага рамонту былі ўстаноўлены гідраўлічныя дамкраты, а ў цэху бягучага рамонту — электрычныя дамкраты.
У 1954 г. маладзечанскія вагоннікі ўсяліліся ў новы службова-бытавы корпус. У 1956 г. у дэпо гаспадарчым спосабам быў узведзены будынак дрэваапрацоўчага цэха. Удасканальвалася база ВТА, у парку «А станцыі Маладзечна быў уведзены ў эксплуатацыю змазкаправод са змазкараздатачнымі калонкамі і сістэмай аўтаматычнай падпампоўкі змазкі. З 1959 г. у дэпо Маладзечна пачалі працаваць дзве лесасушылкі і піларама, у якіх падрыхтоўвалі піламатэрыял і выраблялі піламатэрыялы для рамонту крытых вагонаў.
У 1966-1967 гг. было ажыццёўлена карэннае тэхнічнае пераўзбраенне дэпо. У прыбудове да зборачнага цэха былі ўкаранёныя паточна-канвеерныя лініі па рамонце калясак, буксавага вузла, гарачая мыйка, у падсобным цэху было арганізавана механізаванае дахавае аддзяленне. У 1972 г. на аўтакантрольным пункце вагоннага дэпо Маладзечна быў укаранёны паточна-канвеерны метад рамонту аўтатармазных прыбораў. У 1974 г. узведзены новы бытавы будынак і пашырана памяшканне ВТА, што дало магчымасць размясціць інструментальны цэх і акумулятарнае аддзяленне. У 1981-1982 гг. сіламі калектыву вагоннага дэпо Маладзечна быў пабудаваны адміністрацыйны будынак, дзе размясціліся ўсе аддзелы і чырвоны куток на 100 месцаў, на існуючых плошчах былі арганізаваны новыя ўчасткі па рамонце дызеляў, электрычнага і халадзільнага абсталявання рэфрыжэратарных секцый.
У 1988 г. Харкаўскі праектны інстытут пачаў праектна-вышукальніцкія работы па рэканструкцыі вагоннага дэпо, якое ў 1989 г. было перапрафілявана ў рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо. На працягу 3 гадоў быў здадзены ў эксплуатацыю вытворчы корпус, дзе былі размешчаны вагоназборачны цэх і майстэрні, былі таксама здадзены 5-павярховы будынак бытавога корпуса, 2-павярховы будынак цэха экіпіроўкі, складскія памяшканні, гаражы. У цэхах была зманціравана вялікая колькасць тыпавога і нестандартнага абсталявання. Дэпо атрымала на баланс 268 рэфрыжэратарных секцый. Дэпо стала прадпрыемствам, аснашчаным сучаснай тэхнікай і механізаваным абсталяваннем, што дало магчымасць праводзіць высакаякасны рамонт да 400 рэфрыжэратарных секцый у год.
Цяпер рэфрыжэратарнае вагоннае дэпо Маладзечна — высокамеханізаванае прадпрыемства, аснашчанае сучасным высокапрадукцыйным абсталяваннем.
Рамонтная база рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна дае магчымасць на высокім тэхналагічным узроўні ажыццяўляць планавыя віды рамонту грузавых вагонаў (вагонаў-самазвалаў (думпкараў), хопер-вагонаў, платформ, крытых вагонаў, паўвагонаў, экіпажнай часткі вагонаў-цыстэрн), рэфрыжэратарных секцый, вагонаў-тэрмасаў, пераабсталяванне грузавых вагонаў рэфрыжэратарных секцый у крытыя з уцепленым кузавам 918 тыпу для перавозкі пакеціраваных грузаў.
За апошнія гады дэпо змянілася і тэхнічна перааснасцілася:
- на ўчастку па рамонце колава-ролікавых пар зроблены касметычны рамонт ролікавага аддзялення, дэмантажнага аддзялення і мантажнага аддзялення, набыты і ўведзены ў эксплуатацыю замест маральна і фізічна ўстарэлага абсталявання мыйная машына для мыйкі і сушкі ролікавых падшыпнікаў, аўтаматызаваны комплекс для мыйкі колавых пар, мыйная машына для мыйкі букс вагонаў, што дазволіла значна палепшыць якасць мыйкі колавых пар, букс вагонаў, падшыпнікаў ролікавых букс;
- зроблены капітальны рамонт будынка ўчастка па рамонце тармазнога абсталявання (АКП). На ўчастку ўсталявана новае сучаснае абсталяванне: стэнды для рамонту і выпрабавання магістральных частак паветраразмеркавальнікаў, стэнды для рамонту і выпрабавання галоўных частак паветраразмеркавальнікаў, стэнды для рамонту і выпрабавання аўтарэгулятараў, стэнды для выпрабавання спружын паветраразмеркавальнікаў грузавых і пасажырскіх вагонаў, стэнд для выпрабавання аўтарэжымаў, стэнд для рамонту і выпрабавання злучальных рукавоў вагонаў. Прымяненне сучаснага абсталявання дае магчымасць ажыццяўляць выпрабаванне магістральных і галоўных частак паветраразмеркавальнікаў, аўтарэжымаў, аўтарэгулятараў у аўтаматычным рэжыме;
- карэнным чынам палепшаны санітарна-бытавыя ўмовы работнікаў: праведзена цеплавая рэабілітацыя будынка бытавога корпуса і бягучы рамонт санітарна-бытавых памяшканняў, закуплены сучасныя гардэробныя шафы, абсталяваны і аснашчаны неабходным інвентаром пакоі прыёму ежы;
- ажыццёўлены бягучы рамонт фасадаў вытворчых будынкаў.
Славутыя людзі, якія працавалі ў дэпо