Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Мінская дыстанцыя грамадзянскіх збудаванняў

Начальнік дыстанцыі
(+375 17) 225 22 25
Кузняцоÿ Аляксандр Уладзiмiравiч
 
Першы намеснiк начальнiка дыстанцыi - галоўны інжынер 
(+375 17) 225 22 76
Князюк Яўгенiй Уладзiмiравiч
 
Намеснік начальніка дыстанцыі па капітальным рамонце
(+375 17) 225 22 75
Назараў Дзмiтрый Вiктаравiч
 
Намеснік начальніка дыстанцыі па эксплуатацыі
(+375 17) 225 22 26
Белагураў Дзянiс Анатольявiч
 
Намеснік начальніка дыстанцыі па ідэалогіі, кадрах і сацыяльных пытаннях
(+375 17) 225 10 21 
Муха Iгар Сцяпанавiч
 

Кантактная інфармацыя:
Тэл.: (+375 17) 225 22 25, факс: (+375 17) 222 96 35
Е-mail: ngch1@minsk.rw.by
Адрас: 220014, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, Аўтадораўскі зав., 11

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

Асноўная дзейнасць дыстанцыі накіравана на своечасовае, якаснае абслугоўванне і рамонт жыллевага фонду, аб'ектаў камунальнай гаспадаркі, культурна-асветных, аздараўленчых устаноў і аб'ектаў вытворчага прызначэння.

Асноўныя напрамкі інвеставання – мадэрнізацыя жылога фонду, капітальнае будаўніцтва, набыцце абсталявання і праектна-вышукальніцкія працы.

Праводзіцца работа па ўкараненні перадавога вопыту ў галіне бяспекі і аховы працы: распрацавана і ўкаранена сістэма кіравання аховай працы ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 18001 (ОНЅАЅ 18001), своечасова распрацоўваюцца і ўносяцца змены ў лакальныя нарматыўна-прававыя акты па ахове працы ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь, а таксама ажыццяўляецца навучанне работнікаў дыстанцыі.

На балансе Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў знаходзіцца: 83 жылых дамоў, 8 інтэрнатаў, дзе пражываюць работнікі Беларускай чыгункі, 343 службова-тэхнічных будынкаў, у тым ліку 39 вакзалаў, 280  грузавых і пасажырскіх платформаў, 69 цеплавых пунктаў, 49 кацельнi.

На тэхнічным абслугоўванні дыстанцыі – 64 жылых дамоў.

Структура дыстанцыі:

  • участак рамонтна-будаўнічых работ;
  • 8 участкаў па тэхнічным змесце і абслугоўванні будынкаў і збудаванняў, якія абслугоўваюць службова-тэхнічныя будынкі, вакзалы, прыпыначныя пункты, пасажырскія і грузавыя платформы;
  • аварыйна-дыспетчарскі ўчастак;
  • участак кацельнай гаспадаркі;
  • транспартны ўчастак;
  • жыллевы рамонтна-эксплуатацыйны ўчастак № 5 (ЖРЭУ-5).

Дыстанцыя абслугоўвае службова-тэхнічныя будынкi, платформы ў чатырох кірунках: Маскоўскім (да арт. Чырвоны Сцяг), Брэсцкім (да п.п. Энергетык), Маладзечанскім (да ст. Гудагай), Асіповіцкім (да ст. Талька). Працягласць участка абслугоўвання – 540 км.

У дыстанцыі функцыянуюць Штаб па выкананні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», Савет прафілактыкі правапарушэнняў, Савет ветэранаў, камісія па супрацьдзеянні карупцыі, добраахвотная дружына па ахове правапарадку, першасная арганізацыя ГА «БРСМ».

У мэтах умацавання здароўя, прафілактыкі захворванняў, прапаганды здаровага ладу жыцця сумесна з прафсаюзным камітэтам вядзецца шырокая сацыяльна-культурная праца па арганізацыі вольнага часу работнікаў, пашырэнню іх кругагляду, арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў. Штогод праводзяцца святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню чыгуначніка, традыцыйным святам.

 

Па выніках работы за 2013, 2014 год дружына Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» прызнана лепшай на Беларускай чыгунцы.

Дыпломам і пераходзячым кубкам узнагароджаны камандзір добраахвотнай дружыны – старшы інспектар па кадрах Саковіч Л.С.