Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Асноўныя напрамкі дзейнасці

  • своечасовае і якаснае задавальненне патрэбаў абслугоўваемага рэгіёну і насельніцтва ў пасажырскіх перавозках;
  • забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў;
  • рамонт і тэхнічнае ўтрыманне ў спраўным стане пасажырскіх вагонаў, якія гарантуюць бяспечны і бесперабойны рух цягнікоў;
  • мадэрнізацыя вытворчых магутнасцяў і абнаўленне вагоннага парку з улікам патрабаванняў аховы навакольнага асяроддзя;
  • павышэнне якасці культуры абслугоўвання пасажыраў;
  • комплекснае развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства;
  • утрыманне ў спраўным стане і рацыянальнае выкарыстанне збудаванняў, прылад і тэхнічных сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні вагоннага ўчастка;
  • эканамічная дзейнасць прадпрыемства па відах падсобна-дапаможнай дзейнасці: раздробны гандаль, паслугі, якія прадстаўляюцца пасажырам у вагонах-рэстаранах і барах, арэнда транспартных сродкаў і спадарожныя паслугі, рэклама, мыццё бялізны.

Дэвіз у галіне якасці "З пункта фарміравання да сэрца Кліента!"

Стратэгічная мэта — задавальненне патрэбы насельніцтва ў пасажырскіх перавозках праз фарміраванне ў яго вачах іміджу пастаўшчыка якасных паслуг.

Бачанне  —  «Удасканальваем сэрвіс з кожным кіламетрам чыгункi!».

Місія —  «Мы забяспечым насельніцтва краіны магчымасцю перамяшчэння максімальна камфортным і бяспечным чыгуначным транспартам".