Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Маладзечна

background

   Начальнік станцыі
   (+375 176) 74 22 00
   Шкода Аляксей Леанiдавiч
 
Кантактная інфармацыя:
 Тэл. (+375 176) 74 26 86, факс (+375 176) 74 81 01
 Адрас: 222306, Рэспубліка Беларусь, г. Маладзечна, вул. Вакзальная, 7
 E-mail: stmld@mnsk.rw.by
 

  ВАКЗАЛ станцыi Маладзечна

 ГРАФIК асабiстага прыёма кiраýнiцтвам станцыi Маладзечна (дакумент для спампоўвання ў рускамоўным варыянце)

  Асноўныя напрамкі дзейнасці:
  • гаспадарчая дзейнасць, накіраваная на атрыманне прыбытку для задавальнення сацыяльных і эканамічных інтарэсаў станцыі і яе работнікаў;
  • своечасовае і якаснае задавальненне патрэбнасцей абслугоўваемага рэгіёну і насельніцтва ў пасажырскіх і грузавых перавозках;
  • забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, павышэнне якасці і культуры абслугоўвання пасажыраў;
  • павышэнне эфектыўнасці гаспадарчай дзейнасці, выкананне зададзеных паказчыкаў работы;
  • комплекснае развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і сацыяльнай сферы станцыі з выкарыстаннем найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі;
  • утрыманне ў спраўным стане і рацыянальнае выкарыстанне збудаванняў, устройстваў і тэхнічных сродкаў, якія знаходзяцца ў распараджэнні станцыі.
  Асноўныя этапы развіцця:
  • студзень 1873 г.: адкрыццё станцыі Маладзечна.
  • 1873-1917 гг.: праведзена пераўладкаванне сродкаў сувязі, утвораны чыгуначны вузел, які складаецца са станцыі Маладзечна-1 пасажырская з асноўным дэпо і Маладзечна-2 таварная.
  • 1918—1939 гг.: вайна і ўваходжанне ў склад Польшчы.
  • 1939—1944 гг.: гады аднаўлення і Вялікай Айчыннай вайны.
  • 1945—1969 гг.: аднаўленне станцыі пасля вайны, будаўніцтва пад’язных пуцей і прыгарадных кас, узвядзенне паўаўтаматычнай горкі, электрыфікацыя галоўных пуцей.
  • 1969—1991 гг.: узвядзенне адміністрацыйнага будынка, новага будынка таварнай канторы, увод электрычнай цэнтралізацыі.
  • 1992—2011 гг.: работа ў рэжыме мытнай станцыі, увод аўтаматызаванай сартавальнай горкі, будаўніцтва прыпыначнага пункта Фестывальны,  электрыфікацыя станцыі, рэканструкцыя вакзальнага комплексу, будаўніцтва  пешаходнага моста. 
  • з 2012 па сённяшні дзень: укарананне электроннага дакументазвароту, электрыфікацыя перагона Маладзечна-Гудагай-Дзяржаўная мяжа і адпраўленне цягнікоў на Літву на электрацяге, абсталяванне перагона Маладзечна-Уша АЛСО, стварэнне лінейнага цэнтра транспартнага абслугоўвання "Маладзечна".
  26 студзеня 2018 года споўнілася 145 гадоў станцыі Маладзечна.