Правiлы грузаперавозак
- Для забеспячэння бяспекі руху цягнікоў, захаванасці перавозімых грузаў і рухомага саставу грузы павінны быць размешчаны і замацаваны ў вагонах у адпаведнасці з дзеючымі Тэхнічнымі ўмовамі пагрузкі і мацавання грузаў, М., Транспарт, 1988 і Дадаткам 14 да Пагаднення аб міжнародных чыгуначных грузавых зносінах (ПМГЗ). Тэхнічныя ўмовы ў цяперашні час пераглядаюцца. Перагледжаны і выдадзены асобнымі кнігамі главы 1, 2, 3,4, 5, 7, 8, 9, 11.
- Грузы, мацаванне якіх не прадугледжана Тэхнічнымі ўмовамі пагрузкі і мацавання грузаў, адпраўляюцца па схемах, якія распрацоўвае грузаадпраўшчык. Іх неабходна ўзгадніць з аддзяленнем чыгункі (тэлефоны для даведак: (+375 017) 225 31 02, 225 31 01).
- Негабарытныя грузы 4-6 ступеняў ніжняй і бакавой негабарытнасці і 3-й ступені верхняй негабарытнасці адпраўляюцца па схемах, якія павінны быць узгоднены з Упраўленнем Беларускай чыгункі па адрасе: г. Мінск, вул. Леніна, 17. Даведкі можна атрымаць па тэл. (+375 17) 225 46 22. На чыгунцы распрацоўкай і ўзгадненнем схем пагрузкі займаецца група Брэстгрузтранслагістык РУП “Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі (тэлефон для даведак (+375 162) 26 04 88).
- Правільнасць пагрузкі, размяшчэння і мацавання грузаў на рухомым саставе запэўніваецца ў чыгуначнай накладной адказным грузаадпраўшчыкам. Работнікі, прызначаныя адказнымі за пагрузку/выгрузку, праходзяць праверку ведаў Правілаў тэхнічных умоў пагрузкі, у тым ліку агульных патрабаванняў да забеспячэння захаванасці рухомага саставу пры ажыццяўленні грузавых аперацый, а таксама ўмоў размяшчэння і мацавання адпраўляемага віду грузу ў камісіі грузавога аддзела аддзялення чыгункі з перыядычнасцю адзін раз у два гады. Прыём іспытаў ажыццяўляецца па панядзелках у аддзяленні чыгункі каб. № 209 з 8.00 па 15.00. (тэлефоны для даведак (+375 17) 225 31 02, 335 31 01, 225 02 40, 225 33 71). Адказных за пагрузку прызначаюць кіраўнікі арганізацый. Узор загада аб прызначэнні адказнай асобы за правільнасць выгрузкі, пагрузкі і мацавання грузаў і пісьма аб накіраванні адказнай асобы для праходжання праверкі ведаў прыкладаюцца (дадатак 5).
- Пры адпраўленні грузаў за межы Рэспублікі Беларусь (акрамя выпадкаў, калі тавар увозіцца на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан) або калі груз прыбыў з-за межаў мытнага саюза, яго неабходна аформіць у мытных адносінах. Пералік пунктаў мытнага афармлення прыкладаецца (дадатак 8).
- Да перавозачных дакументаў (да транспартнай чыгуначнай накладной) адпраўшчык абавязаны прыкласці прадугледжаныя адпаведнымі нарматыўнымі прававымі актамі суправаджальныя дакументы: рахунак-фактуру, якая складаецца на кожны вагон (кошт грузу ўказваецца ў доларах ЗША); арыгінал сертыфіката аб паходжанні тавара (прыкладаецца на кожны вагон або кантэйнер); сертыфікат аб якасці скорапсавальных грузаў (на кожны вагон); арыгінал фітасанітарнага сертыфіката, калі перавозяцца падкаранцінныя грузы, свежая агародніна, садавіна і жывыя расліны (на кожны вагон); каранцінны дазвол на імпарт і транзіт; ветэрынарны сертыфікат, калі перавозяцца мяса і мясныя вырабы, сметанковае масла, сала і іншыя скорапсавальныя прадукты (на кожны вагон); дакументы, неабходныя для афармлення грузаў у мытных адносінах, і іншыя дакументы, неабходныя для выканання мытных і іншых працэдур на ўсім шляху перамяшчэння грузу.
- За час знаходжання вагонаў, кантэйнераў чыгункі ў грузаадпраўшчыкаў, атрымальнікаў пад пагрузкай, выгрузкай, а таксама за час затрымкі гэтых вагонаў, кантэйнераў на чыгуначных станцыях адпраўлення, прызначэння і падчас руху па прычынах, якія залежаць ад грузаадпраўшчыка, грузаатрымальніка (афармленне перавозачных дакументаў, мытнае афармленне і іншыя), яны ўносяць Беларускай чыгунцы, яе арганізацыям неабходную плату за карыстанне вагонамі ў адпаведнасці з Тарыфным дапаможнікам № 1.
- За затрымку вагонаў, кантэйнераў мытнымі або іншымі ўпаўнаважанымі на тое дзяржаўнымі органамі па прычынах, якія залежаць ад грузаадпраўшчыка, грузаатрымальніка, грузаадпраўшчыкам, грузаатрымальнікам выплачваецца няўстойка ў памеры платы за карыстанне вагонамі, кантэйнерамі за ўвесь час іх затрымкі і пакрываюцца панесеныя арганізацыямі Беларускай чыгункі расходы.
- За затрымку вагонаў чыгункі 24 гадзіны і звыш у грузаадпраўшчыкаў, грузаатрымальнікаў пад пагрузкай, выгрузкай, а таксама на станцыях адпраўлення, прызначэння і падчас руху па прычынах, якія залежаць ад грузаадпраўшчыка, грузаатрымальніка, за выключэннем выпадкаў затрымкі вагонаў мытнымі або іншымі ўпаўнаважанымі на тое дзяржаўнымі органамі, грузаадпраўшчыкам, грузаатрымальнікам выплачваецца арганізацыям Беларускай чыгункі няўстойка ў памеры (пастанова СМ РБ № 1088 ад 12.08.2011):
- 6 базавых велічынь за вагон за 24 гадзіны;
- 0,3 базавай велічыні за вагон у гадзіну дадаткова да налічанай няўстойкі за 24 гадзіны за кожную наступную гадзіну звыш 24 гадзін да 36 гадзін;
- 0,9 базавай велічыні за вагон у гадзіну дадаткова да налічанай няўстойкі за 36 гадзін за кожную наступную гадзіну звыш 36 гадзін да 48 гадзін;
- 1,2 базавай велічыні за вагон у гадзіну дадаткова да налічанай няўстойкі за 48 гадзін за кожную наступную гадзіну звыш 48 гадзін.
- Грузы, якія прыбылі, захоўваюцца на станцыі бясплатна на працягу 24 гадзін. Калі грузаатрымальнік заяўляе аб пераадрасоўцы грузу, то збор за яго захоўванне налічваецца з моманту паведамлення атрымальніку аб прыбыцці грузу да заканчэння афармлення перавозачных дакументаў (дадатак 4.1, дадатак 4.2 ).
-
Чыгуначная станцыя абавязана паведаміць грузаатрымальніку пра груз, які прыбыў у яго адрас, не пазней за 12 гадзін наступнага дня.Пра падачу вагонаў, кантэйнераў пад выгрузку чыгуначная станцыя абавязана паведаміць грузаатрымальніку не пазней чым за дзве гадзіны да падачы вагонаў, кантэйнераў.
- Каб атрымаць груз, адрасаваны юрыдычнай асобе, грузаатрымальнік павінен прад’явіць даверанасць, падпісаную кіраўніком і галоўным бухгалтарам арганізацыі і завераную круглай пячаткай, а таксама дакумент, які пацвярджае асобу (дадатак 7).
- Грузы, адрасаваныя фізічным асобам, выдаюцца пры прад’яўленні дакументаў, якія пацвярджаюць асобу і месца жыхарства. Атрымальнік распісваецца ў дарожнай ведамасці і пазначае дату, нумар пашпарта і месца жыхарства. Магчыма і атрыманне грузу па даверанасці.
- Груз выдаецца толькі пасля поўнай аплаты ўсіх плацяжоў і афармлення адпаведных дакументаў.
Адносіны паміж Беларускай чыгункай і грузаадпраўшчыкамі (атрымальнікамі) рэгулююцца наступнымі нарматыўнымі дакументамі:
- Статут чыгуначнага транспарту агульнага карыстання. Зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 жніўня 1999 г. № 1196 (у рэдакцыі пастановы ад 3 верасня 2007 г. № 1134).
- Зборнік правілаў перавозак грузаў чыгуначным транспартам агульнага карыстання. Зацверджаны пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2008 № 40.
- Тэхнічныя ўмовы пагрузкі і мацавання грузаў, М., Транспарт, 1988., Дадатак 14 да ПМГЗ.
- Пагадненне аб міжнародных чыгуначных грузавых зносінах (ПМГЗ) са змяненнямі і дапаўненнямі на 1 ліпеня 2010 г.
-
Інструкцыя аб парадку ўстанаўлення і прымянення тарыфаў на перавозку грузаў па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь чыгуначным транспартам агульнага карыстання, акрамя перавозак грузаў, якія накіроўваюцца транзітам па тэрыторыі краін — удзельніц Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама работы (паслугі), звязаныя з арганізацыяй і ажыццяўленнем гэтай перавозкі, зацверджаная Пастановай Міністэрства эканомікі РБ ад 23.04.2013 № 26.
- Тарыфная палітыка чыгунак дзяржаў-удзельніц СНД на перавозкі грузаў у міжнародных зносінах на фрахтовы год.
- Заканадаўчыя і прававыя дакументы Рэспублікі Беларусь.
Дадатак 4.1 (узор пісьма аб пераадрасоўцы грузу ў дарозе )
Дадатак 4.2 (узор пісьма аб пераадрысоўцы груза на станцыі прызначэння)
Дадатак 7 (узор даверанасці на права подпісу дакументаў)
Дадатак 8 (пералік ведамасных пунктаў мытнага афармлення)