Тыпы перавозак
Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі ажыццяўляе наступныя віды перавозак:
- павагоннай адпраўкай лічыцца прад'яўляемы да перавозкі па адной транспартнай чыгуначнай накладной груз, для перавозкі якога патрэбна прадастаўленне асобнага вагона;
- кантэйнернай адпраўкай лічыцца прад'яўляемы да перавозкі па адной транспартнай чыгуначнай накладной груз, для перавозкі якога патрэбна прадастаўленне асобнага вагона;
- дробнай адпраўкай лічыцца прад'яўляемы да перавозкі па адной накладной груз, для перавозкі якога не патрэбна прадастаўленне асобнага вагона;
- групавой адпраўкай лічыцца прад'яўляемы да перавозкі па адной накладной груз, для перавозкі якога патрэбна прадастаўленне больш за адзін вагон;
- маршрутнай адпраўкай лічыцца прад'яўляемы да перавозкі груз, для перавозкі якога патрэбна прадастаўленне вагонаў у колькасці, адпаведнай нормам для маршрутаў па масе і даўжыні;
- зборнай павагоннай адпраўкай лічыцца прад'яўляемы па адной накладной груз розных найменняў у адрас аднаго грузаатрымальніка.
Запоўненая чыгуначная накладная з'яўляецца дагаворам аб перавозцы паміж грузаадпраўшчыкам і чыгункай.
Дагавор лічыцца заключаным пасля прыёму грузу да перавозкі і прастаўлення каляндарнага штэмпеля ў чыгуначнай накладной.
Тэлефоны для даведак:
- у Мінску (+375 17) 225 01 56;
- у Маладзечне (+375 1767) 4 23 87, 4 22 37;
- у Барысаве (+375 1777) 0 43 46, 0 42 17;
- у Оршы (+375 2162) 0-37-32, 9-22-46, 9-20-25; 6-82-38.