Арганізацыя групавых перавозак
станцыя Мінск-Пасажырскі білетныя касы № 26 і № 27 па адрасе: вул. Прывакзальная, 5 у г. Мінску.
Рэжым работы білетных кас: штодзённа з 8.00 да 20.00.
Кантактныя тэлефоны: 225-62-46, 225-51-46 (факс).
|
станцыя Маладзечна, па адрасе: вул. Вакзальная, 1 у г. Маладзечна, старшы білетны касір.
Рэжым работы з 08.00 да 17.00. Перапынак з 12.00 да 13.00. Выхадны — субота, нядзеля.
Кантактны тэлефон: 8-01767-4-24-12.
|
станцыя Орша, па адрасе: вул. Заслонава, 3А у г. Оршы, старшы білетны касір.
Рэжым работы з 08.00 да 17.00. Перапынак з 12.00 да 13.00. Выхадны — субота, нядзеля.
Кантактны тэлефон: 8-0216-29-20-77.
|
ПАРАДАК арганізацыі перавозак арганізаваных груп пасажыраў цягнікамі рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній на Беларускай чыгунцы
Групавыя перавозкі ажыццяўляюцца рэгулярнымі цягнікамі, прычапнымі і бесперасадачнымі вагонамі рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній.
Арганізаванай групай пасажыраў (далей — АГП) лічыцца група колькасцю ад 10 чалавек, перавозка якой ажыццяўляецца на падставе папярэдняй заяўкі юрыдычнай асобы (далей — Заказчык). Група пасажыраў павінна ехаць па адным маршруце ў адным цягніку. Магчымы праезд у вагонах рознай катэгорыі (класа).
Пры вызначэнні колькасці складу АГП, якая рухаецца ў міжнародных зносінах, двое дзяцей, якія аплацілі праезд па дзіцячым тарыфе, лічацца за аднаго дарослага. Дзецям, якія едуць у складзе групы па дзіцячым тарыфе, скідкі не прадастаўляюцца.
ПАРАДАК падачы і разгляду заявак на арганізацыю групавой перавозкі
Прыём заявак для арганізацыі перавозкі АГП ажыццяўляецца ў пунктах продажу праязных дакументаў (білетаў), спіс якіх размешчаны на карпаратыўных сайтах аддзяленняў Беларускай чыгункі з указаннем адрасоў і часу работы.
Прыём заявак для перавозкі АГП упаўнаважаным работнікам аддзялення чыгункі ажыццяўляецца пры наяўнасці свабодных месцаў ад 45 сутак да адпраўлення цягніка.
Заяўкі ад юрыдычных асоб (далей — Заказчык) на арганізацыю перавозкі АГП прымаюцца толькі пры наяўнасці подпісу кіраўніка, засведчанага пячаткай.
У заяўцы ўказваюцца найменне арганізацыі, юрыдычны адрас, разліковы рахунак, рэквізіты абслуговага банка, гарантыя аплаты перавозкі, колькасць месцаў, клас і тып вагонаў, дата і жаданы час адпраўлення/прыбыцця, станцыі адпраўлення, прызначэння.
Аддзяленне чыгункі на працягу 5 рабочых дзён апавяшчае Заказчыка аб выніках разгляду заяўкі на перавозку АГП.
Да заяўкі прыкладаюцца спісы ад'язджаючых у двух экзэмплярах, засведчаныя подпісам кіраўніка з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку і пашпартных даных (для дзяцей — пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні) пасажыраў.
Першы экзэмпляр спіса групы застаецца ў білетнай касе. Другі экзэмпляр, засведчаны подпісам білетнага касіра і штампам пункта продажу, выдаецца кіраўніку групы.
Пры зборы правадніком вагона ў пасажыраў праязных дакументаў кіраўнік групы перадае яму другі экзэмпляр спіса групы.
Для забеспячэння перавозак АГП у перыяды павышанага попыту на пасажырскія перавозкі (канікулярныя і святочныя перыяды) АДБ (ЛБК) атрымліваюць за 60 сутак папярэднюю інфармацыю ад турыстычных арганізацый па меркаваных аб'ёмах АГП для разгляду пытання магчымасці прызначэння дадатковых цягнікоў.
АФАРМЛЕННЕ ПРАЯЗНЫХ ДАКУМЕНТАЎ
Пры браніраванні месцаў праязныя дакументы неабходна аплаціць і аформіць на працягу 5 сутак.
Пры браніраванні месцаў менш чым за 5 сутак да адпраўлення цягніка афармленне праязных дакументаў ажыццяўляецца на наступныя суткі (для безнаяўнага віду разлікаў акрамя выхадных дзён).
АДБ (ЛБК) пры браніраванні месцаў у запыце адзначаюць дату яўкі.
Калі ва ўстаноўленыя тэрміны забраніраваныя месцы не былі выкуплены, яны вяртаюцца ў свабодны продаж у АСК «Экспрэс.
Пры падачы групавых заявак на браніраванне месцаў у рэгулярных пасажырскіх цягніках бярэцца ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам тарыф за кожнае заказанае месца. У выпадку адмовы ад выдзеленых месцаў сысканы тарыф не вяртаецца.
Афармленне праезду АГП ажыццяўляецца на адным бланку праязнога дакумента, аформленага на імя кіраўніка групы ў кожны вагон. Пры гэтым ажыццяўляецца афармленне не больш за тры праязныя дакументы на асобныя месцы, у т. л. абавязкова праязны дакумент асобна на кіраўніка групы.
Па жаданні Заказчыка праязныя дакументы могуць афармляцца на кожнага пасажыра.
Аплата праезду АГП у рэгулярных цягніках у краіны СНД і Балтыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з раздзелам 5 МДПТ з прадастаўленнем групавой скідкі ад агульнага кошту праезду ў залежнасці ад колькасці чалавек у групе і адлегласці перавозкі.
Пры праездзе арганізаваных груп колькасцю 10 і больш чалавек па групавым праязным дакуменце ў памеры:
- пры адлегласці бесперасадачнага руху да 2000 км:
10% ад агульнага кошту праезду пры колькасці групы ад 10 да 24 чалавек, якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў;
15% ад агульнага кошту праезду пры колькасці групы 25 чалавек і больш, якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў;
- пры адлегласці бесперасадачнага руху большай за 2000 км:
20% ад агульнага кошту праезду пры колькасці групы ад 10 да 24 чалавек, якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў;
30% ад агульнага кошту праезду пры колькасці групы 25 чалавек і больш, якія аплацілі праезд дарослых пасажыраў.
Кошт праязных дакументаў (білетаў і плацкарты) для праезду АГП у цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній вызначаецца без прымянення групавых скідак па тарыфах адпаведнага класа вагона і тыпу рухомага саставу.