Паслугі
- прадастаўляюць камплекты пасцельных рэчаў. Кошт аднаго камплекта бялізны з улікам ПДВ:
- у плацкартным і купэйным вагонах (акрамя фірменных цягнікоў) — 2 руб.;
- у плацкартным і купэйным вагонах фірменных цягнікоў — 2 руб. 50 кап.;
- у вагонах "СВ" усіх цягнікоў — 4 руб.
У кошт праязных дакументаў на праезд у міжнародных пасажырскіх цягніках, прычапных і бесперасадачных вагонах фарміравання Беларускай чыгункі ўключаецца кошт пасцельнай бялізны.
Пры руху пасажыраў ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах сэрвісныя паслугі, у тым ліку пасцельныя рэчы, індывідуальныя санітарна-гігіенічныя камплекты прадастаўляюцца правадніком вагона па жаданні пасажыра.
Аплата паслуг, у тым ліку за камплект пасцельнай бялізны, у цягніках фарміравання іншых чыгунак ажыццяўляецца ў нацыянальнай валюце краіны прыналежнасці вагона.
- прапаноўваюць прахаладжальныя напіткі, кандытарскія вырабы і халодныя закускі, а таксама абслугоўванне ў вагонах-рэстаранах і купэ-буфетах;
- прапаноўваюць газеты і часопісы;
- забяспечваюць трансляцыю музыкі і відэа;
- прапаноўваюць шашкі, шахматы;
- прадастаўляюць посуд аднаразовага карыстання і некаторыя прадметы побыту;
- рэалізацыя сувенірнай прадукцыі.
У кошт праязных дакументаў за межы Рэспублікі Беларусь уключаны кошт пасцельнай бялізны.
У вагонах цягнікоў № 2/1, 86/85 (у вагонах з фірмай і паслугамі) у кошт праязных дакументаў за межы Рэспублікі Беларусь уключаны наборы гарантаванага харчавання.
Кожнае купэ вагонаў СВ у фірменных цягніках аснашчана тэлевізарам і службовым відэаканалам, які дазваляе бачыць, што адбываецца ў калідоры перад уваходам у купэ.
Пры неабходнасці пасажыры таксама могуць скарыстацца ЗВЧ-печчу.
На нашых вакзалах мы прапануем пасажырам комплекс паслуг:
- папярэдняе (ад 90 сутак да адпраўлення цягніка) афармленне праязных дакументаў для праезду «туды»,«назад» і ад іншай станцыі на пасажырскія цягнікі ўнутрырэспубліканскіх і міжнародных зносін (краіны СНД і Балтыі);
- папярэдняе (ад 60 сутак да адпраўлення цягніка) афармленне праязных дакументаў для праезду «туды»,«назад» і ад іншай станцыі ў міжнародных зносінах (далёкае замежжа);
- пераафармленне праязных дакументаў на цягнік, які адпраўляецца раней, або вагон больш высокай катэгорыі;
- вяртанне плацяжоў за нявыкарыстаныя праязныя дакументы або неадпраўлены багаж;
- прыём і афармленне групавых заявак на набыццё праязных дакументаў па наяўным і безнаяўным разліку;
- заказ праязных дакументаў праз сетку Інтэрнэт;
- афармленне праязных дакументаў, аплачаных праз сетку Інтэрнэт;
- прадастаўленне інфармацыі пра расклад руху цягнікоў, умовы і кошт праезду ў цягніках, тэл. 105 (РУП «Белтелеком», УП «А1», СООО «МТС», ЗАО «БеСТ») (круглосуточно);
- перадача аб'яў па вакзальным радыё;
- папярэдні прыём, афармленне і захоўванне багажу і грузабагажу;
- апавяшчэнне атрымальніка аб прыбыцці багажу па тэлефоне, праз паштовае аддзяленне сувязі, тэлеграф;
- дастаўка ручной паклажы пасажыраў насільшчыкамі станцыі;
- перавозка грузаў багажнымі вагонамі да станцыі назначэння;
- пагрузка, выгрузка і ўзважванне багажу;
- упакоўка багажу па тэхналогіі, якая забяспечвае яго захаванасць па шляху руху;
- прадастаўленне месцаў для захоўвання ручной паклажы ў камерах захоўвання;
- добраахвотнае страхаванне пасажыраў;
- выдача копіі праязнога дакумента пасля ажыццяўлення паездкі пасажыра (пры неабходнасці пацвярджэння паездкі ў выпадку адсутнасці арыгінала праязнога дакумента);
- прадастаўленне плошчаў для размяшчэння рэкламы на вакзале на дагаворнай аснове;
- браніраванне праязных дакументаў на пасажырскія цягнікі праз даведачны тэрмінал на вакзале станцыі (кругласутачна).
Якасна новы ўзровень сэрвісу і камфорту прапаноўвае чыгуначны вакзал у зале павышанай камфортнасці «Сэрвiс-цэнтр «Клуб СВ» станцый Мінск-Пасажырскі і Орша-Цэнтральная. Ва ўтульнай атмасферы наведвальнікі клуба могуць адпачыць ад вакзальнага шуму і мітусні, атрымаць шырокі спектр паслуг. У першую чаргу клуб разлічаны на пасажыраў, якія набылі білет у вагон СВ. Для іх 3-гадзіннае знаходжанне ў зале павышанай камфортнасці будзе бясплатным. Аднак клуб могуць наведаць і ўсе жадаючыя - аплаціўшы ўваход.
У зале павышанай камфортнасці «Сэрвiс-цэнтр «Клуб СВ» Мінскага чыгуначнага вакзала створана ўсё для абсалютнай зручнасці наведвальнікаў. Шырокі спектр паслуг сэрвіс-цэнтра закліканы палепшыць час чакання для пасажыраў з максімальным камфортам. Тут Вы можаце вырашыць тэрміновыя пытанні перад паездкай, каб час быў патрачаны з карысцю.
- зарадка мабільных прылад;
- даведачна-інфармацыйныя паслугі (расклад руху цягнікоў, правілы праезду, паслугі вакзала, маршрутная сетка гарадскога грамадскага транспарту, гарадскія славутасці);
- трансляцыя тэлепраграм;
- доступ у інтэрнэт (Wi-Fi i правадной);
- заказ на афармленне чыгуначных праязных дакументаў;
- заказ на браніраванне месцаў у цягніках;
- заказ на браніраванне месцаў у пакоях адпачынку (гасцініцы) вакзалаў Беларускай чыгункі і гасцініцах горада Мінска;
- карыстанне телефаксом, электроннай поштай;
- прадастаўленне інфармацыі аб паслугах залаў падвышанай камфортнасці на вакзалах Беларускай чыгункі;
- выклік таксі па ўсёй сеткі залаў падвышанай камфортнасці на вакзалах Беларускай чыгункі;
- выклік насільшчыка;
- заказ у зону адпачынку прадукцыі аб'ектаў харчавання або абслугоўванне непасрэдна ў ім;
- браніраванне столікаў у рэстаранах;
- экскурсійнае абслугоўванне (праз турыстычны цэнтр «ДАРТУР», г.Мінск).
- Зняцце ксеракопіі на копировальном апараце фармат лiста А4;
- Раздрукоўка тэксту фармат лiста А4;
- Сканаванне дакумента фармат лiста А4;
- Прыём (адпраўка) факсімільных паведамленняў (для наведвальнікаў зоны адпачынку бясплатна).
Зала павышанай камфортнасці «Сэрвіс-цэнтр «КЛУБ СВ»Чыгуначны вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі220006, г. Мінск, пл. Прывакзальная, д. 5, 2-гі паверхРэжым працы: штодня з 7.00 да 23.00Тэл.: (+375 17) 225 00 52Факс: (+375 17) 225 52 00e-mail: clubsv@rwminsk.by
Зала павышанай камфортнасці "сэрвіс-цэнтр" КЛУБ СВ»Чыгуначны вакзал станцыі Орша-Цэнтральная211381, Віцебская вобл., г. Орша, вул.Дзяржынскага, д.8 2-й паверх(Юр.адрас: 211381, Віцебская вобл., г. Орша, вул.Заслонава, 3а )Рэжым працы: штодня, кругласутачна(+375 216) 29-31-35Факс: (+375 216) 29-31-35