Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

20 красавіка работнікі апарату Мінскага аддзялення чыгункі выязджалі на ўборку тэрыторыі дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава



22 красавіка 2013

Яснае неба і сапраўднае вясновае сонейка натхнялі на плённую працу. Работнікі чыгункі ачышчалі ад смецця і лісця ўчастак перагона Заслонава-Піянерская, а таксама займаліся пагрузкай на транспартны сродак падрыхтаванага да вывазу смецця.

Актыўна папрацавалі прадстаўнікі сталічнага аддзялення, сярод якіх былі і члены першаснай арганізацыі ГА “БРСМ апарату аддзялення. Як мага дарэчы прыйшлася гэтая дапамога, паколькі 1 мая адбудзецца ўрачыстае адкрыццё новага сезона, і ўся тэрыторыя малой Беларускай чыгункі будзе выглядаць дастойна!

Да спісу навін за 2013 год