Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дапамога лагерю "Лясны"



28 мая 2013

4 мая 2013 года актывісты Маладзечанскага вузла грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі актыўна папрацавалі на тэрыторыі дзіцячага аздараўленчага лагера «Лясны.

Прыняло ўдзел 45 маладых работнікаў Маладзечанскага чыгуначнага вузла. Хлопцамі і дзяўчатамі была аказана вялікая дапамога па ўборцы тэрыторыі лагера, ачышчэнні лесу ад старых галін, пабелцы бардзюраў, ачыстцы тратуарнай пліткі ад травы, афарбоўванні турнікоў на стадыёне лагера. Таксама дапамаглі расставіць дзіцячыя ложкі па карпусах, памылі пакоі ў карпусах для дзяцей, аказалі дапамогу ва ўборцы на кухні.

Адміністрацыя лагера выказала вялікую падзяку ўсім хлопцам і дзяўчатам за аказаную дапамогу.

Да спісу навін за 2013 год