Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У Мінску адбылося ўрачыстае шэсце ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ў гонар Дня Перамогі



15 мая 2013

9 Мая Рэспубліка Беларусь адзначыла 68-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Наш абавязак  ушанаваць памяць загінуўшых і аддаць даніну павагі тым, хто выжыў у той страшнай вайне.

Дэлегацыю Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, якая складалася з 50 маладых работнікаў Мінскага чыгуначнага вузла, узначаліў намеснік начальніка аддзялення Юрый Мікалаевіч Вараб’ёў.

Шэсце пачалося ў 11.00. У першых дзвюх пешых шарэнгах прайшлі Героі Савецкага Саюза, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл, вышэйшыя службовыя асобы краіны. Услед за імі на аўтамабілях УАЗ праехалі ветэраны.

Да манумента Перамогі былі ўскладзены вянкі ад органаў дзяржкіравання, грамадскіх аб’яднанняў, дыпламатычнага корпуса.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел рота ганаровай варты, узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл, аркестр Ваеннай камендатуры.

Да спісу навін за 2013 год