Ветэраны, мы ўдзячныя Вам за Перамогу!
16 мая 2013
Напярэдадні 9 Мая, значнага свята для ўсіх нас, члены першаснай арганізацыі ГА “БРСМ апарату Мінскага аддзялення чыгункі разам з прадстаўніком савета ветэранаў апарату аддзялення
наведалі ветэранаў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якіх з кожным годам становіцца, на жаль, усё менш. Прыехалі яны з кветкамі, падарункамі і самымі добрымі і шчырымі віншаваннямі. Але
самым галоўным для ветэранаў у гэты дзень стала ўвага і клопат пра іх, душэўныя зносіны і разуменне іх перажыванняў.
Колькі б ні праходзіла гадоў, нам ніколі не забыць вялікі Дзень Перамогі, у набліжэнне якога вялікі ўклад унеслі і чыгуначнікі. Нізкі Вам паклон, дарагія ветэраны, за Перамогу, мірнае неба і
сонца над галавой!
Калісьці, шмат гадоў назад,
Тут кулі страшныя свісталі,
Ну а цяпер – тут мір і лад, –
Мы атрымалі, што жадалі.
У Дзень Перамогі ўсёй душой
Вам дзякуй скажам, ветэраны,
На сэрцы будзе хай спакой,
Жыццё загоіць вашы раны!
Да спісу навін за 2013 год