Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Каманда Беларускай чыгункі заваявала прызавыя месцы ў 5 намінацыях рэспубліканскага спартыўнага фестываля для працуючай моладзі «Алімпія-2013"



24 ліпеня 2013

Каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у рэспубліканскім спартыўным фестывалі для працуючай моладзі «Алімпія-2013". Гонар Беларускай чыгункі на фестывалі адстойвалі 30 чалавек — работнікі Упраўлення і прадпрыемстваў Мінскага аддзялення магістралі.

Фестываль праходзіў 28-30 чэрвеня ў пасёлку Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Праграма фестывалю была вельмі насычанай. Удзельнікі пераадольвалі «паласу перашкод, прымалі ўдзел у спартыўнай эстафеце «Начны дэсант, спаборніцтвах па паркавым валейболе, дартсе, перацягванні каната і мас-рэслінгу. Творчая праграма фестывалю ўключала ў сябе конкурс візітных картак «Сустракай нас, лета!, конкурс песні аб моладзі, конкурс бівакоў «Маладзёжны дом, конкурс на лепшую паходную страву «Здорава жывём і інтэлектуальную гульню «Што? Дзе? Калі?.

Адной з асноўных мэт мерапрыемства з'яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця.

Заснавальнікі і арганізатары праекта — Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, Беларуская чыгунка.

Сёлета зборная магістралі заваявала прызавыя месцы ў 5 з 12 намінацый фестывалю, традыцыйна паказаўшы адзін з лепшых вынікаў у творчых конкурсах.

Каманда Беларускай чыгункі стала пераможцай конкурсу на лепшую страву, прыгатаваўшы яе з агародніны і фруктаў у выглядзе пірацкай карты. У конкурсе візітных картак і ў конкурсе бівакоў «Маладзёжны дом чыгуначнікі занялі другія месцы, а ў конкурсе песні аб моладзі - 3 месца. Акрамя таго, зборная беларускай магістралі была прызнана адной з самых актыўных каманд фестывалю.

Па выніках фестывалю ў агульным заліку каманда чыгуначнікаў заняла 7 месца. Усяго ў спаборніцтвах прымалі ўдзел 19 каманд з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Да спісу навін за 2013 год