Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адкрыты раённы турыстычны злёт рабочай моладзі, прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці



12 жніўня 2013

Турыстычны злёт праходзіў у маляўнічым месцы на беразе Дняпра. Прынялі ўдзел каманды Аршанскага ільнокамбіната, Аршанскага мясакансервавага камбіната, завода «Легмаш, завода ЖБВ, завода «Чырвоны барацьбіт, Малочнага камбіната, КУП «Юбілейны, ААТ «Птушкафабрыка, СВК «Высокае і інш., а таксама каманды з Расіі «Наваржэўскі раён і «Раён Любятава г. Масквы. Чыгуначны вузел прадстаўляла каманда лакаматыўнага дэпо Орша.

Праведзены наступныя конкурсы:

1. Гумарына.

2. Тэхніка пешаходнага турызму.

3. Конкурс турысцкай кухні.

4. Тэхніка веласіпеднага турызму.

5. Конкурс мастацкай самадзейнасці .

6. Конкурс турыстычнага побыту і навыкаў.

7. Конкурс рыбнай лоўлі.

8. Тэхніка воднага турызму.

9. Валейбол.

10. Перацягванне каната

У конкурсе мастацкай самадзейнасці ўдзельнічала ўся каманда. Хлопцы і дзяўчаты павіншавалі Віцебскую вобласць з 75-годдзем яе ўтварэння, напісалі песню, выканалі пад альтэрнатыўны акампанемент і пад бурныя апладысменты гледачоў. Рэжысёр-пастаноўшчык — Іваноўская Вольга, бухгалтар лакаматыўнага дэпо.

У конкурсе турысцкай кухні паказаў свае навыкі ў прыгатаванні юшкі з пеўня і зачароўванні русалкі Ягораў Павел, дыспетчар лакаматыўнага дэпо, а творча абараніла прыгатаваную страву Іваноўская Вольга.

У конкурсах тэхнікі пешаходнага і веласіпеднага турызму прынеслі камандзе прызавыя 2 і 3 месцы лепшыя спартсмены каманды Осіпаў Аляксей, Барздоў Руслан, Клімовіч Дзяніс, Лыскоўскі Руслан, Юрайчук Таццяна, Шатовіч Ларыса, Свецікава Святлана, Шайдо Віталь.

У конкурсе «Гумарына каманда заняла 1 месца. Праявілі ўменне, вынослівасць і кемлівасць Тыманюк Сяргей і Рамкова Любоў, Ягораў Ілья і іншыя.

Аўсіенка Сяргей, Аўсіенка Валянціна — гэта члены каманды, якія гатавалі ежу, падтрымлівалі ў належным стане побыт і агульную дружалюбную атмасферу.

Тыманюк Сяргей, Яўменаў Эдуард і Лаўрушына Ганна — актывісты, якія арганізавалі ўсё неабходнае для прыняцця ўдзелу ў злёце і падрыхтавалі каманду.

Па выніках усіх конкурсаў каманда лакаматыўнага дэпо Орша заняла 2 прызавое месца.

Віншуем удзельнікаў!

Да спісу навін за 2013 год