Конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод маладзёжных каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі
16 снежня 2013
12 снежня ў г. Віцебску прайшоў конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод маладзёжных каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі.
Конкурс складаўся з шасці этапаў:
1. Візітная картка.
2.Інтэлектуальная размінка.
3. Беларуская чыгунка. Гісторыя і развіццё.
4. Падарожжа па Беларусі.
5. Чыгунка – гэта….
6. Інтэлектуальны магазін.
Свае інтэлектуальныя магчымасці каманды паказалі ў розных галінах ведаў, але асноўная ўвага была нададзена чыгуначнай тэматыцы.
Па выніках конкурсу пяты год запар 1-е прызавое месца прысуджана камандзе Мінскага аддзялення чыгункі.
2-е прызавое месца заняла каманда Віцебскага аддзялення чыгункі.
3-е прызавое месца заняла каманда Гомельскага аддзялення чыгункі.
Віншуем удзельнікаў каманды “Жалезная логіка з заслужанай перамогай!
Да спісу навін за 2013 год