Акцыя «Дзеці і бяспека»
28 сакавіка 2016
23 сакавіка 2016 года на чыгуначнай станцыі Мінск-Усходні членамі БРСМ і добраахвотнай дружыны Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі сумесна з супрацоўнікамі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце была праведзена акцыя «Дзеці і бяспека».
Акцыя была накіравана на інфармаванне грамадзян аб правілах паводзін дзяцей паблізу і на чыгуначных пуцях, зніжэнне колькасці парушэнняў дзецьмі правілаў пераходу чыгуначных пуцей, недапушчэнне пераходу ў неўстаноўленых месцах і звязаных з гэтым выпадкаў дзіцячага траўматызму. У ходзе яе правядзення грамадзянам раздаваліся спецыяльныя памяткі і праводзілася прафілактычная размова.
Памятайце: чыгуначныя пуці з'яўляюцца зонай падвышанай небяспекі!
Да спісу навін за 2016 год