Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Станцыя Мінск-Пасажырскі - першыя!

29 кастрычніка 2018

25 кастрычніка ў Культурна-спартыўным цэнтры г. Мінска адбыўся конкурс па інтэлектуальных гульнях сярод моладзевых каманд адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. 
 
Конкурс праводзіўся ў 6 этапаў: 
1. "Візітная картка" - прадстаўленне каманд з выкарыстаннем чыгуначнай тэматыкі. 
2. "Інтэлектуальная размінка" - капітаны каманд выбіралі пакет з 10 пытаннямі з розных абласцей ведаў. На абмеркаванне кожнага пытання давалася 5 секунд, пасля чаго трэба было даць адказ. 
 
3. "Надзейны шлях-чыгунка" - пытанні дадзенага этапу ставіліся да прафесійнай дзейнасці работнікаў чыгуначнага транспарту на веданне Правілаў тэхнічнай эксплуатацыі, Інструкцыі па сігналізацыі, Інструкцыі па руху цягнікоў і манеўровай працы і правілаў па ахове працы на Беларускай чыгунцы. Камандам выдаваліся бланкі, у якія трэба было ўпісаць адказы на 15 пытанняў.  
 
4. "Год малой радзімы!"- 6 фота-пытанняў дадзенага этапу былі звязаныя з гісторыяй, архітэктурай, народнай творчасцю, а таксама з выдатнымі дзеячамі Беларусі. 
 
5. "Хай у будучыню цягнікi бягуць" - пытанні гэтага этапу звязаныя з гісторыяй Беларускай чыгункі і яе развіццём на сучасным этапе. Кожнай камандзе, якая складаецца з 3 чалавек, задавалася па 6 пытанняў.
 
6."Інтэлектуальная крама" - камандам задавалася 20 пытанняў рознай складанасці. На пытанне адказвала тая каманда, якая першай падала сігнал. 
 
У дадзеным конкурсе прыняло ўдзел 7 каманд. Прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - каманда станцыі Мінск-Пасажырскі
2 месца – каманда лакаматыўнага дэпо Маладзечна 
3 месца-каманда Мінскага вагоннага ўчастка.
 
З лепшых ўдзельнікаў гульняў будзе сфарміравана зборная каманда Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі для ўдзелу ў дарожным конкурсе па інтэлектуальных гульнях.
 
Да спісу навін за 2018 год