Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Удзел у інтэлектуальна-забаўляльным праекце «Вежа»



09 снежня 2020

Каманда «Экспрэс» станцыі Мінск-Пасажырскі ў складзе інжынера-тэхнолага Рыбічонка Артура Юр'евіча, вядучага інжынера ПТА Маркава Віталя Аляксандравіча і інжынера па рэкламе Гаўрыленкі Кацярыны Уладзіміраўны прыняла ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльным шоу "Вежа" на тэлевізійным канале «Беларусь 2».

Па правілах праекта дзве каманды, у кожнай з якіх па тры чалавекі, сустракаюцца на інтэлектуальнай арэне, каб прайсці тры этапы бліц - апытанняў ад вядучага шоу Васі Чэхава. Кожны правільны адказ набліжае адну з каманд да перамогі і ў выніку да супергульні, дзе галоўны прыз - тур для ўсёй каманды да адной з самых вядомых вежаў Еўропы, памылкі жа прыводзяць да будаўніцтва вежы з адмысловых элементаў. У гульні не абысціся без халоднага разліку, бо ад таго, як будуць выкладзеныя блокі, залежыць устойлівасць усёй канструкцыі, а яе разбурэнне прывядзе да страты заробленых балаў. Гульцам "Вежы" неабходныя спрыт, пачуццё гумару, шпаркасць мыслення і элементарнае шанцаванне, бо да самага фіналу ні адна з каманд не зможа быць упэўненая ў перамозе. Шчасліўчыкі атрымліваюць ад праекта памятны прыз - унікальную крыштальную статуэтку-вежу, вырабленую ўручную майстрамі шклозавода "Нёман" спецыяльна для праекта.

Камандзе «Экспрэс» не ўдалося атрымаць запаветны прыз, хоць падчас гульні яны лідзіравалі, і да жаданай перамогі заставалася ўсяго толькі імгненне, фартуна аказалася не на іх баку.

Паглядзець інтэлектуальна - забаўляльны праект «Вежа» можна на YouTube, эфір 18 кастрычніка 2020 года.

21 сакавіка 2021 года ў эфіры тэлевізійнага канала «Беларусь 2» глядзіце шоў «Вежа» з удзелам яшчэ адной каманды Мінскага аддзяленні чыгункі. Удзельнікамі гульні стане каманда «Рэйкі-рэйкі» ў складзе работнiкаў станцыі Мінск-Сартавальны - станцыйнага дыспетчара Ката Аляксандра Мікалаевіча, дзяжурнага па станцыі Аксінюка Максіма Вячаслававіча, рэгуліроўшчыка хуткасці руху вагонаў Гусакова Аляксея Уладзіміравіча.

Не прапусціце эфір.

Да спісу навін за 2020 год