Захаванне гісторыі подзвігу
31 сакавіка 2021
28 сакавіка на Аршанскім чыгуначным вузле адбыўся мітынг, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза, гвардыі капітана Гаранiна Аляксея Дзмітрыевіча.
28.06.1943 года гвардыі капітан Гаранiн А.Д. сумесна з экіпажам у складзе гвардыі малодшага лейтэнанта Меліхава Івана Мікалаевіча, гвардыі старшыны Цяжгава Уладзіміра Васільевіча, гвардыі старшыны Бальшухiна Івана Паўлавіча накіраваў свой падпалены самалёт ІЛ-4 на фашысцкі склад баепрыпасаў.
У мітынгу прынялі ўдзел сын гвардыі капітана Гаранiна - Валерый Аляксеевіч, прадстаўнікі арганізацый чыгуначнага вузла Орша, Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, сябры ГА БРСМ, члены ваенна-патрыятычнага клуба «Русічы».
Выступаючы на мітынгу на прывакзальнай плошчы, дзе ўсталяваная памятная шыльда экіпажу савецкіх лётчыкаў, Валерый Аляксеевіч падзякаваў аршанцаў за захаванне памяці пра бацьку, яго паплечнікаў, якія аддалі жыцці за перамогу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Да спісу навін за 2021 год