Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Суботнік - добрая нагода акультурыць памятныя месцы і вуліцы гарадоў



22 красавіка 2021

17 красавіка прайшоў рэспубліканскі суботнік, прысвечаны Году народнага адзінства. Парадак наводзілі на замацаваных тэрыторыях, удзяліўшы асаблівую ўвагу ўборцы воінскіх пахаванняў і помнікаў, размешчаных побач з аб'ектамі чыгуначнага транспарту.

І няхай надвор'е не заўсёды радавала па-сапраўднаму вясновым цяплом, але чыгуначныя працоўныя дэсанты прыняліся за справу захоплена. Сумесную акцыю падтрымаў і галіновы камітэт ГА "БРСМ". Моладзевыя актывісты сталіцы пунктам правядзення суботніка вызначылі гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна". Натхнёныя сумеснай працай, яны капалі, падмяталі, прыбіралі смецце і леташнюю лістоту.

- Гэтае месца выбрана невыпадкова. У бягучым годзе спаўняецца 80 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. 1 жніўня 2018 года пры ўдзеле Беларускай чыгункі тут была адкрыта экспазіцыя «Наш бронецягнік», што вельмі значна для ўсіх чыгуначнікаў, - распавёў сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» Павел Рандаўцаў. - Асабіста я ў такіх мерапрыемствах ўдзельнічаю рэгулярна і не толькі ў фармаце магістралі. Наогул суботнікі - добрая нагода акультурыць памятныя месцы і проста вуліцы.

Удзел у суботніку на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу "Лінія Сталіна" прынялі і прадстаўнікі Дзіцячай чыгункі імя К.С.Заслонава. Дзеці працавалі ў ангары, дзе ўстаноўлены ўзоры ваеннай тэхнікі. Пры гэтым не проста прыбіралі смецце і падмяталі, але і ўважліва вывучалі экспанаты. Машыны выклікалі цікавасць ва ўсіх без выключэння: тэхніку аглядалі, чапалі і распытвалі пра яе прызначэнне.

- Мусіць, у маім жыцці гэта першы такі маштабны аб'ект для прац. Вельмі цікава, - кажа сакратар прыёмнай Мінскай дыстанцыі электразабеспячэння Марына Прахарэнка. - Сёння мы ўсе тут без гальштукаў і касцюмаў. У руках у нас інвентар, настрой баявы, працуем зладжана і дружна. Стараемся дадаць прыгажосці навакольнаму свету. Веру, што такімі справамі запомнімся людзям.

Да спісу навін за 2021 год