Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адбылася VI справаздачна-выбарная канферэнцыя Галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі



29 ліпеня 2021

28 ліпеня ў рэжыме відэаканферэнцыі адбылася VI справаздачна-выбарная канферэнцыя галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі.

Усяго ў канферэнцыі прыняло ўдзел 149 дэлегатаў, якія адначасова прысутнічалі ў 6 гарадах: Мінску, Баранавічах, Брэсце, Гомелі, Віцебску і Магілёве. Сакратаром галіновага камітэта абраны Павел Рандоўцаў, дыспетчар па сігналізацыі і сувязі Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.

Сёння на Беларускай чыгунцы працуе звыш 14 тысяч маладых людзей ва ўзросце да 31 года, з іх 5694 члена ГА «БРСМ», што складае 40,5% ад агульнай колькасці моладзі ва ўзросце да 31 года ўключна.

Вынікам канферэнцыі стала:

- абранне бюро і сакратара галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі;

- абранне дэлегатаў на 44-й З'езд ГА «БРСМ»;

- разгляд праекта Стратэгіі развіцця ГА «БРСМ» на 2021-2025 гады;

- ўзнагароджаны актывісты галіновага камітэта.

Граматай галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі ўзнагароджаны: Сінюковіч Аляксандра Сяргееўна - сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Мінскага вагоннага дэпо і Хілюціч Анжаліка Уладзіміраўна - сакратар першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Мінскай дыстанцыі шляху.

Аб'яўлена Падзяка Цэнтральнага камітэта ГА «БРСМ» Шэшко Ксеніі Аляксееўне - старшыні Каардынацыйнага савета ГА «БРСМ» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Да спісу навін за 2021 год