Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адзінства моладзі - сіла Беларусі!



17 жніўня 2021

12 жніўня прайшоў 44-й З'езд Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», які сабраў больш за 500 дэлегатаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.

У фармаце адкрытага дыялогу абмяркоўвалася будучыня арганізацыі, якая згуртавала тысячы маладых беларусаў. Была прынята Стратэгія развіцця арганізацыі да 2025 года. Асноўныя блокі дакумента закранулі ўкараненне новых форм і метадаў работы, грамадзянска-патрыятычнага выхавання моладзі, развіцця студатрадаўскага руху, пашырэння інтэрнэт-прасторы, прававога выхавання.

Першым сакратаром ЦК БРСМ абраны Аляксандр Лук'янаў. У склад Цэнтральнага камітэта ўвайшоў і прадстаўнік Беларускай чыгункі - Павел Рандоўцаў, сакратар галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі.

Да спісу навін за 2021 год