Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Метад ачысткі ад снега дахаў вагонаў перад падачай у рамонтныя цэхі



19 студзеня 2022

Кайдан Яўген - інжынер-тэхнолаг рэфрыжэратарнага вагоннага дэпо Маладзечна. У 2017 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту. У дэпо Яўген курыруе адказныя падраздзяленні: вагоназборачны ўчастак і ўчастак па рамонце і вырабе дэталей. Шмат увагі ўдзяляе тэхніцы бяспекі пры выкананні работ і культуры вытворчасці, што і прывяло да стварэння маладзёжнай ініцыятывы, накіраванай на ачыстку ад снегу дахаў вагонаў перад падачай у рамонтныя цэхі. У конкурсе «Маладзёжных ініцыятыў» заняў 3 месца ў намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на паляпшэнне ўмоў і аховы працы на вытворчасці».

Яўген за аснову свайго метаду прапанаваў выкарыстаць падобны спосаб ачысткі ад снегу стрэлачных перакладаў. У якасці рашэння праблемы выкарыстоўваецца сціснутае паветра, якое падаецца праз сопла, усталяваныя над вонкавай верхняй часткай дзвярнога праёму, праз якое падаюцца вагоны ў цэх для рамонту.

Практычнае значэнне прапанаванага метаду заключаецца ў прастаце рэалізацыі, адсутнасці высокіх патрабаванняў да кваліфікацыі работнікаў, невялікія капіталаўкладанні.

Да спісу навін за 2022 год