Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Аўтаматызаваны разлік замацавання саставаў цягнікоў



01 лютага 2022

Сліжоў Арцём - дзяжурны па аддзяленні чыгункі цэнтра кіравання мясцовай працай аддзела перавозак Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту па спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак і кіраванне на чыгуначным транспарце» з прысваеннем кваліфікацыі «інжынер».

У рамках правядзення конкурсу «Маладзёжных ініцыятыў», Сліжоў Арцём распрацаваў аўтаматызаваную праграму для замацавання саставаў цягнікоў тармазнымі чаравікамі і заняў 1 месца у намінацыі «Маладзёжная ініцыятыва, накіраваная на аўтаматызацыю і механізацыю вытворчых працэсаў».

Дадзеная праграма дазволіць аўтаматычна разлічыць колькасць тармазных чаравікаў для замацавання саставаў цягнікоў у залежнасці ад размяшчэння саставу і колькасці восей на працоўных месцах у адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі, павышэнне бяспекі і скарачэнне часу на замацаванне. Прымяненне гэтай праграмы павышае ўзровень бяспекі руху цягнікоў і аператыўнасць работы, накіраванай на скарачэнне часу замацавання саставаў.

Да спісу навін за 2022 год