Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Паседжанне Каардынацыйнай рады ГА «БРСМ»



01 лютага 2022

28 студзеня ў люстраной зале Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбылося пасяджэнне Каардынацыйнага савета ГА «БРСМ» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Праводзіла паседжанне Старшыня Каардынацыйнай рады ГА «БРСМ» Мінскага аддзялення дарогі Ксенія Шэшко. У паседжанні Каардынацыйнай рады прымалі ўдзел сакратары пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Запрошаным госцем пасяджэння стаў сакратар Галіновага камітэта ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі Павел Рандаўцаў.

На пасяджэнні разглядаліся важныя пытанні, накіраваныя на далейшую згуртаваную дзейнасць усіх пярвічных арганізацый. Першым пунктам пасяджэння быў адкрыты дыялог «Сіла закона», накіраваны на абмеркаванне моладдзю праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Далей кожны з сакратароў падаў справаздачу аб дзейнасці пярвічнай арганізацыі, таксама разглядаліся пытанні, звязаныя з прыцягненнем маладых спецыялістаў у шэрагі пярвічных арганізацый ГА «БРСМ». Таксама маладыя чыгуначнікі азнаёміліся з запланаванымі культурна-масавымі і спартыўна-масавымі мерапрыемствамі, якія будуць праведзены ў 2022 годзе. Абмеркавалі пытанне аб стварэнні Маладзёжнага савета ва УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Пасля заканчэння пасяджэння для моладзі была праведзена забаўляльная вечарына адпачынку.

 

Да спісу навін за 2022 год