Рыцарскі турнір «За любімых дам»
15 лютага 2022
14 лютага ў арт-кавярні «Купэ» Культурна-спартыўнага цэнтра адбыўся Рыцарскі турнір «За любімых дам» сярод моладзі Мінскага чыгуначнага вузла, прысвечаны Дню закаханых.
У турніры прынялі ўдзел 5 маладых пар, якія прадстаўлялі Мінскае вагоннае дэпо, Мінскую дыстанцыю сігналізацыі і сувязі, Мінскі вагонны ўчастак і дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр».
У першым этапе «Творчае прывітанне маёй каханай» канкурсанты чыталі вершы і выконвалі музычныя творы для сваіх дзяўчат. У другім этапе турніру хлопцы рабілі сваімі рукамі падарунак з паперы для выбранніцы. Затым яны паказалі сваю сілу і цягавітасць у трэцім этапе «З АФП на ты», адціскаючыся максімальную колькасць разоў за адну хвіліну. «Таямніцу фірмовага бутэрброда» адгадвалі дзяўчыны, дэгустуючы бутэрброд з зачыненымі вачамі. У заключным этапе рыцарскага турніру «Кіно аб шчаслівым каханні» пары адгадвалі назвы вядомых фільмаў, праглядаючы ўрыўкі з лепшых кінафільмаў.
Вынікі турніру:
1 месца прысуджана Крысціне Штэрмер і Андрэю Неваднічыку
2 месца прысуджана Галіне Латышонак і Кірылу Ладуцька
3 месца прысуджана Ілоне Шумак і Аляксандру Чарняку
Да спісу навін за 2022 год