Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Адбыліся першыя спаборніцтвы Спартакіяды Беларускай чыгункі 2013 года

18 лютага 2013

Адкрыццё адбылося на лыжнай трасе ў пасёлку Мір (10 км ад г. Баранавічы) 16 лютага. Гаспадары спаборніцтваў – УП “Баранавіцкае аддзяленне чыгункі – стварылі выдатныя ўмовы для правядзення спаборніцтваў па лыжных гонках.

 Каманда Мінскага аддзялення чыгункі заняла другое месца, саступіўшы ўсяго толькі адно ачко пераможцам спаборніцтваў – камандзе Баранавіцкага аддзялення.

У асабістым першынстве вылучыліся наступныя работнікі Мінскага аддзялення чыгункi:

Казакевіч Ірына (апарат НОД-1) – 1-ае месца ў гонцы 3 км у катэгорыі “жанчыны ад 40 гадоў;

Якаўлеў Валерый (НГЧ-1) – 2-ое месца ў гонцы 5 км у катэгорыі “мужчыны ад 40 гадоў;

Макей Ірына (ВЧ-1) – 2-ое месца ў гонцы 3 км у катэгорыі “жанчыны да 40 гадоў;

Осіпаў Аляксей (ТЧ-15) – 4-ае месца ў гонцы 5 км у катэгорыі “мужчыны да 40 гадоў.

У эстафеце наша каманда заняла першае месца.

Агульнакамандныя месцы размеркаваліся наступным чынам:               

1-ае месца - УП “Баранавіцкае аддзяленне чыгункі;

2-ое месца - УП “Мінскае аддзяленне чыгункі;

3-яе месца - УП “Магілёўскае аддзяленне чыгункі;

4-ае месца - УП “Гомельскае аддзяленне чыгункі;

5-ае месца - УП “Віцебскае аддзяленне чыгункі;

6-ае месца - УП “Брэсцкае аддзяленне чыгункі.

Да спісу навін за 2013 год