У 2012 годзе лакаматыўнае дэпо Маладзечна стала пераможцам конкурсу сярод прадпрыемстваў Маладзечанскага раёна ў намінацыі “Лепшае прадпрыемства транспарту”
22 лютага 2013
У 2012 годзе лакаматыўнае дэпо Маладзечна пад кіраўніцтвам начальніка дэпо Сабачэўскага Эдуарда Францавіча стала пераможцам конкурсу сярод прадпрыемстваў Маладзечанскага раёна ў намінацыі “Лепшае прадпрыемства транспарту.
Конкурс праводзіцца штогод сярод усіх прадпрыемстваў Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Крытэрыі конкурсу ўлічваюць выкананне паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, уклад прадпрыемства ў эканоміку Маладзечанскага раёна і ў цэлым Мінскай вобласці.
Віншуем з поспехам нашых калег і жадаем далейшага працвітання!
Да спісу навін за 2013 год