Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Акцыя “Стоп – няпэўны крок!” у Маладзечанскай дыстанцыі пуці

18 чэрвеня 2013

У Маладзечанскай дыстанцыі пуці акцыя «Стоп — няпэўны крок! пачалася 28 мая 2013 года з сустрэчы з вучнямі СШ № 9 г. Маладзечна і работнікамі Маладзечанскай дыстанцыі пуці па выкананні правілаў паводзінаў дзяцей пры знаходжанні на чыгуначных пуцях, а таксама ў мэтах зніжэння выпадкаў траўматызму, папярэджання супрацьпраўных дзеянняў з боку непаўналетніх. Гэтае мерапрыемства насіла назву «Бяспечныя канікулы.

65 вучняў з класнымі кіраўнікамі з нецярпеннем чакалі сустрэчы з работнікамі Маладзечанскай дыстанцыі пуці. Гэта пацвярджае той факт, што перад пачаткам правядзення мерапрыемства хлопцамі і дзяўчатамі была арганізавана выстава малюнкаў аб чыгунцы і кожны вучань расказваў аб сваім малюнку.

Усе хлопцы і дзяўчаты былі азнаёмлены з асноўнымі правіламі паводзінаў пры знаходжанні на чыгуначных пуцях. Былі прадэманстраваны відэамультфільмы аб правілах паводзінаў на чыгунцы, і кожны відэамультфільм быў абмеркаваны. З вучнямі праведзены конкурсы, віктарыны, загадкі, прапанавана было таксама намаляваць лістоўку з літар алфавіта аб чыгунцы.

Хацелася б адзначыць, што кожнаму вучню былі раздадзены закладкі для кніг і дзённікаў, спецыяльна зробленыя актывістамі ГА «БРСМ з рознымі правіламі паводзінаў і карцінкамі аб чыгунцы.

Самыя актыўныя вучні атрымалі падарункі ад работнікаў Маладзечанскай дыстанцыі пуці.

Для ўдзелу ў гэтай акцыі былі запрошаны работнікі Маладзечанскага АУС на транспарце і Маладзечанскае МКТБ.

Вiдэарэпартаж

Да спісу навін за 2013 год