Дзень Чыгуначнiка 2013
05 жніўня 2013
4 жніўня 2013 года работнікі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі прымалі ўдзел у святкаванні прафесійнага свята — Дня чыгуначніка.
Ганаровымі гасцямі былі заслужаныя ветэраны працы.
Работнікі, а таксама моладзь — члены першасных арганізацый ГА «БРСМ прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх праводзімых фізкультурна-аздараўленчых і культурна-масавых мерапрыемствах. Дзеці ўдзельнічалі ў спецыяльных праграмах для дзяцей, яны змаглі пакатацца на паравозіках, верхам на поні і конях. Быў прыгожа аформлены кірмаш сувеніраў, шкатулачак, надзіманых шароў, дзіцячых цацак.
Свята закончылася маляўнічым феерверкам!
Да спісу навін за 2013 год