Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У кастрычніку 2013 года Мінскай дыстанцыяй пуці праведзены маштабныя работы па мадэрнізацыі 26-га манеўровага паста

29 кастрычніка 2013

У кастрычніку 2013 года Мінскай дыстанцыяй пуці праведзены маштабныя работы па мадэрнізацыі 26-га манеўровага паста (насоўная частка сартавальнай горкі) станцыі Мінск-Сартавальны з выкарыстаннем новай тэхналогіі. У рамонце было задзейнічана больш за 200 чалавек.

Рамонтныя работы праводзіліся ў некалькі змен і пры ўдзеле работнікаў Мінскага і Маладзечанскага аднаўленчых цягнікоў, работнікаў ПМС-71, Пінскага ДЗПМ, сталічных дыстанцый электразабеспячэння, сігналізацыі і сувязі, Барысаўскай і Маладзечанскай дыстанцый пуці.

Падчас бесперапыннага З6-гадзіннага «акна» ўложаны адразу 5 новых стрэлачных пераводаў і глухое скрыжаванне з заменай рэек Р-50 на Р-65. Рамонтныя работы на гэтым участку вельмі працаёмкія і патрабуюць шмат часу. Пры закрыцці на час рамонту двух насоўных пуцей сартавальнай горкі работа на ёй не спынялася. Грузавыя цягнікі для фарміравання выцягваліся з 2-га парку станцыі, які знаходзіцца ля падножжа горкі. Глухое скрыжаванне было сабрана загадзя на стэндзе базы камплектацыі прадпрыемства. Яго ўлажылі на 8-метровыя брусы, вырабленыя па спецзаказе. Бо максімальная даўжыня выкарыстоўваемага пераводнага бруса — 5,5 метра. Усё гэта разам і складае транспартнае ноу-хау.

У «акне» было задзейнічана больш за 15 адзінак тэхнікі, у асноўным пуцявых машын рознага прызначэння. У прыватнасці, два краны УК-25 СП Мінскага і Маладзечанскага аднаўленчых цягнікоў, хопер-дазатарныя вяртушкі ПМС-71, дзве пуцявыя машыны ВПРС, пуцявы вакуумны пагрузчык CompelVAC 500 RD Пінскага доследнага завода пуцявых машын.

Для ўсіх змен быў арганізаваны падвоз гарачага харчавання.

 

Да спісу навін за 2013 год