Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

“Навагодні экспрэс” Дзіцячай чыгункі перавёз больш за 11,7 тысячы пасажыраў

09 студзеня 2014

З 25 снежня 2013г. па 7 студзеня 2014г. па Дзіцячай чыгунцы імя К.С.Заслонава Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі  курсіраваў цягнік “Навагодні экспрэс, які запрашаў усіх пасажыраў у тэатралізаванае падарожжа і сапраўдныя калядныя прыгоды, свет чараўніцтва і казкі.    

Дзіцячая чыгунка сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор арганізавала тэатралізаванае прадстаўленне “Навагоднія прыгоды Бураціна. Дзеці сустрэліся з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягуркай, паўдзельнічалі ў навагодніх конкурсах і гульнях.

Усяго было праведзена 55 такіх прадстаўленняў і перавезена больш за 11,7 тысячы пасажыраў.

Да спісу навін за 2014 год