У Оршы адбылася сустрэча з навучэнцамі школы № 12, тэмай якой была бяспека паводзін школьнікаў на чыгунцы
27 студзеня 2014
27.12.2013 ва УА СШ № 12 г. Оршы сіламі Аршанскай дыстанцыі пуці арганізавана мерапрыемства, накіраванае на фарміраванне навыкаў бяспечных паводзінаў школьнікаў на чыгунцы і прафілактыку дзіцячага траўматызму.
На гэтае мерапрыемства былі запрошаныя і прынялі ўдзел рэгіянальныя СМІ (кабельнае тэлебачанне “СКІФ, карэспандэнт газеты “Аршанская газета), Дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі.
У рамках мерапрыемства падпісана двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве ў мэтах фарміравання навыкаў бяспечных паводзінаў школьнікаў на чыгунцы.
Да спісу навін за 2014 год