Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На вакзале Мінск-Пасажырскі прынялі ў эксплуатацыю пятую пасажырскую платформу

08 мая 2014

Новую платформу пабудавалі на месцы тэхнічнага парку Мінскага вагоннага ўчастка. Таксама былі выкананы работы па пуцявой перабудове, па наладжваннi кантактнай сеткі, сістэмы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакіроўкі. На платформе змантаваны навес, устаноўлены інфармацыйна-даведачныя табло, і паказальнікі.

Адкрыццё пятай платформы павялічыць прапускную здольнасць станцыі Мінск-Пасажырскі і дазволіць абслугоўваць большую колькасць цягнікоў.

9 мая на яе будуць прыбываць цягнікi гарадскіх ліній, якія ідуць у бок Чыжоўка-Арэны, і скразныя цягнікi з Мінск-Арэны да Чыжоўка-Арэны.

На платформу можна трапіць праз пешаходныя тунэлі з будынка вакзала, з Прывакзальнай плошчы і з боку вул. Дружнай .

 

Да спісу навін за 2014 год