Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

09 красавіка 2015 года ў Культурна-спартыўным цэнтры сталічнага аддзялення прайшоў інтэлектуальны конкурс сярод юных чыгуначнікаў Дзіцячай чыгункі

17 красавіка 2015

Самыя эрудзіраваныя дзецям, з кожнай змены па 6 чалавек, спаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні. Чатыры каманды «Лакаматыў», «Залаты рэзерв», «Новае пакаленне» і «Вяселыя рабяты» з вялікай адказнасцю падышлі да ўдзелу ў конкурсе. Кожны этап конкурсу быў вельмі хвалюючы для юных чыгуначнікаў. Трэба было паказаць не толькі свае інтэлектуальныя здольнасці, але і ўменне падаць сябе перад сваімі таварышамі і работнікамі вялікай магістралі, магчыма ў будучыні сваімі калегамі.

Ацэньвалі герояў дня члены журы на чале з намеснікам старшыні Райпрофсожа Мінскага аддзялення Яўгенам Коробковым.

У цэлым, веды дзяцей вырабілі моцнае ўражанне на дарослых, адзначыла арганізатар і вядучая інтэлект-шоу намеснік дырэктара КСЦ Ларыса Ванкевіч. Па словах Яўгена Коробкова, хацелася б, каб іх далейшая жыцце была звязана менавіта з магістраллю.

Па вынікам усяго інтэлектуальнага конкурсу пераможцамі стала каманда інструктара Л. П. Демянович - «Новае пакаленне».

Капітаны каманд «Новае пакаленне» Алег Амяльчук і «Залаты рэзерв» Павел Макаранка, былі адзначаныя журы, як вельмі эрудзіраваныя хлопцы.

Пасля заканчэння школы Алег і Павел плануюць паступаць у БелГУТ, многія з удзельнікаў мерапрыемства - Мінскі прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту. Адным словам годнае новае пакаленне расце і надзейны, сапраўды «залаты рэзерв» абяцае быць у Беларускай чыгункі.

Да спісу навін за 2015 год