Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

24 мая 2015 года на Дзіцячай чыгунцы адбылася дабрачынная акцыя для дзяцей-інвалідаў

29 мая 2015

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 красавіка 2012 года № 342 пад дэвізам " Знак міласэрнасці і гуманнасці» 24 мая 2015 года на Дзіцячай чыгунцы адбылася дабрачынная акцыя для дзяцей-інвалідаў.

На пероне станцыі Заслонава выступалі творчыя калектывы Мінскага Культурна-спартыўнага цэнтра чыгуначнікаў.

Прадстаўнікі Дарожнай арганізацыі Чырвонага Крыжа, а таксама валанцеры, у ліку якіх былі навучэнцы Мінскага Дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа чыгуначнага транспарту ім. Е. П. Юшкевіча, запрашалі ўсіх жадаючых прыняць удзел у віктарыне па асноўным прынцыпам дзейнасці гэтай грамадскай арганізацыі. Пераможцы ўзнагароджваліся прызамі: ручкамі і бірулек з лагатыпам арганізацыі Чырвонага Крыжа.

Цеплае майскае надвор'е, спрыяльная атмасфера выклікалі станоўчыя эмоцыі і спрыялі добраму настрою ўсіх прысутных.

Святочнае мерапрыемства завяршылася экскурсіяй па маршруце дзіцячай чыгункі.
Да спісу навін за 2015 год