Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Хор ветэранаў «Магістраль» Культурна-спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення стаў лаўрэатам XIII Рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны»

31 мая 2016

Хор «Магістраль» — пастаянны ўдзельнік і неаднаразовы прызёр гэтага форуму — трапіў у дзясятку пераможцаў. Ззаду сябе ён пакінуў больш за сотню прэтэндэнтаў. Гала-канцэрт і ўшанаванне выканаўцаў прайшлі ў Рэспубліканскім Палацы культуры прафсаюзаў.
 
Багаты рэпертуар і прафесіяналізм, як асноўныя складнікі поспеху, дапамаглі хору ветэранаў заваяваць журы фестывалю. Зрэшты, пеўчыя калектыву ўдаецца знайсці падыход да любой публіцы: яго выканаўчы ўзровень высока ацэньваюць на раённых, гарадскіх, рэспубліканскіх аглядах-конкурсах, цёпла сустракаюць у аздараўленчым цэнтры «Талька», дзе артысты — частыя госці.
 
Нязменны кіраўнік хору Аляксандр Бяляеў і канцэртмайстар Віталь Шышоў заўсёды імкнуцца разнастаіць «скарбонку» канцэртных нумароў новымі кампазіцыямі, якіх за 27 гадоў існавання калектыву назапасілася нямала.
 
Сёння ў складзе хору — тры дзесяткі чалавек. Сярод іх — ветэраны, доўгія гады прапрацавалі на Беларускай чыгунцы. Так, першая стараста хору Аляксандра Давыдавіч (у мінулым білетны касір) сягоння святкуе 90-годдзе. 85-гадовы юбілей адзначае былая медсястра дарожнай бальніцы Ніна Пятахина.
 
Гісторыю хору практычна з моманту заснавання добра ведаюць старшыня ветэранскай арганізацыі Кастрычніцкага раёна сталіцы і Мінскага чыгуначнага вузла Анатоль Крыýчык і былы электрамеханік вакзальнай аўтаматыкі і сігналізацыі Ірына Абрамчук. Папаўняецца склад і новымі артыстамі, якія не па чутках ведаюць аб працы на чыгунцы. Хутка ўліліся ў калектыў былы начальнік ПМС Іван Бурдукевич, а таксама ветэран баявых дзеянняў у Афганістане Уладзімір Іваноў, у мінулым — электрамеханік Мінскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.
 
Кіраўнік хору заўважае, што ўдзельнікаў гуртуе любоў да песен і імкненне да зносін, якое не абмяжоўваецца толькі рэпетыцыямі і канцэртамі. Сумесныя паездкі, творчыя сустрэчы, віншаванне імяніннікаў - «Магістраль» ужо паспела стаць вялікай дружнай сям'ёй.
 
Кацярына ОСОВСКАЯ
Да спісу навін за 2016 год