Словы і музыка ў душы
30 чэрвеня 2016
«Я адданы музыцы і магістралі...» - Так кажа пра сябе начальнік участка СЦБ Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Іван Носаў. Са сваім любімым музычным інструментам
– гітарай – ён не расстаецца на працягу многіх гадоў. Менавіта з ей чыгуначнік выйшаў на сцэну сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў у адзяленчым конкурсе
«Раманса трапяткія гукі».
Іван Вячаслававіч родам з
далекаўсходняга горада Спаск-Далекі. У дзяцінстве прыехаў у Беларусь, пасля школы паступіў у БелДут на электратэхнічны факультэт. З 2004 года працуе ў Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі.
Але яго захапленне музыкай пачалося значна раней.
– У дзесятым класе выпадкова ўзяў у рукі гітару і зразумеў, што вельмі хачу навучыцца гуляць на ей, – узгадвае чыгуначнік.
– Паставіў мэту асвоіць музычную навуку самастойна. Была нават спроба стварыць групу разам з аднакласнікамі. Праўда, ад гэтай ідэі ў сілу розных прычын прыйшлося адмовіцца. Але гітара ў
душу запала. Настолькі, што я яе нават забраў з сабой у Гомель. Адточваў майстэрства на працягу ўсіх гадоў вучобы ва універсітэце.
За гады працы на Беларускай чыгунцы любоў да музыкі толькі адужэла. Бо ў галіны праводзіцца нямала творчых спаборніцтваў, дзе можна праявіць свае таленты. Іван Носаў, да прыкладу, удзельнічаў у
конкурсе бардаўскай песні. З гонарам кажа, што заняў тады прызавое месца. А якая ж музыка без вершаў? Да прыкладу, у конкурсе рамансаў ен выканаў кампазіцыю ўласнага сачынення –
«Ода каханню». Дарэчы, напісаў гэты твор Іван Вячаслававіч яшчэ ў гады вучобы ў БелДут. Часу на падрыхтоўку да конкурсу, кажа суразмоўца, было вельмі мала. Клопатаў –
безліч. У цяперашні час яны звязаны з электрыфікацыяй ўчастка Маладзечна – Гудагай – дзяржмяжа. Але, нягледзячы на напружаны графік, ен ніколькі не хваляваўся перад выступленнем
– кажа, што і словы, і музыка ў яго пастаянна гучаць у душы. Ды і на сцэне перад незнаемай аўдыторыяй Іван Носаў адчувае сябе ўпэўнена. У свае выкананне пастараўся ўкласці максімум эмоцый і
пачуццяў. Інструмент таксама не падвеў – гітара гучала вельмі пранізліва і звонка. І няхай Іван Вячаслававіч не апынуўся ў ліку прызераў мінулага агляду, з гэтай нагоды ен не перажывае.
Адзначае, што перамога справядліва дасталася мацнейшым. І ў святы, і ў будні чыгуначнік не расстаецца са сваей ўлюбенкай.
Есць у Івана Носава і яго сяброў добрая традыцыя – збірацца ў пачатку ліпеня на беразе Вілейскага вадасховішча. У гэты час туды прыязджае нямала турыстаў з усей Беларусі і нават з-за мяжы.
І, як напаўжартам адзначае суразмоўца, менавіта па гуках гітары ен заўседы можа вызначыць месцазнаходжанне сваіх сяброў. – На жаль, у наш час гэты інструмент не такі папулярны, як раней,
– кажа чыгуначнік. – Але менавіта гітара, на мой погляд, дазваляе найбольш эмацыянальна і глыбока перадаць самыя патаемныя пачуцці чалавека.
Дзмітрый УЛАДЗІМІРАВІЧ