Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Дарогай - да вялікага мастацтва

18 ліпеня 2016

У дваццаць пяты раз культурная сталіца Беларусі прымала Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Юбілейны музычны форум, які праходзіý у Год культуры, — асаблівы. І па колькасці ўдзельнікаў - гэта 44 краіны і каля шасці тысяч гасцей — і па ліку мерапрыемстваў: больш за 130 асноўных праектаў. У фестывальных рытмах ў гэтыя дні жыла і Беларуская чыгунка. Знакаміты сімвал свята — васілёк — зноў «заквітнеў» у вагонах цягніка міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск—Віцебск. У дні правядзення культурнага форуму спецыяльны склад традыцыйна звязаў Мінск з горадам на Заходняй Дзвіне, каб даставіць пасажыраў у свет творчасці, прыгажосці і гармоніі.

           

…Расправіўшы шырокія музычныя крылы, гэтае свята даляцела і да Мінска. На пероне сталічнага вакзала яго прадчуванне — нават у паветры. Узнёслы настрой пасажыраў, размовы аб маючых канцэртах, а ў вокнах вагонаў - сінія колеры фестывальнай сімволікі. Здаецца, нават Дробны дождж — нi капрыз надвор'я, а мелодыя, прыдуманая і выкананая сусветам. У адказ на мае рамантычныя развагі правадыр Мінскага вагоннага ўчастка Чэслава Тiмiрова толькі усміхаецца: «Дождж у дарогу — добра. Гэта — да поспеху». На «Славянскім экспрэсе» яна працуе ўпершыню, хоць за плячыма мае шматгадовы вопыт. На магістралі - з 1987-га. Чатыры гады працавала на прыбалтыйскія чыгунцы. Тлумачыць проста: сама родам з Ашмянаў, таму дабірацца да Вільні было прасцей, чым да Мінска. У 1991 годзе, пасля развалу Савецкага Саюза, перад дзяўчынай ўстаў выбар змяніць грамадзянства ці ж месца жыхарства. Усё вырашыла каханне. Другая палоўка Чэслава Іванаўны — карэнны мінчук, шмат у чым, таму аб пераездзе ў іншую краіну Анатоль Эдуардавіч нават слухаць не стаў. Так Тiмiрова трапіла на Беларускую чыгунку. Ездзіла ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Сафію, Варшаву. Дарогу, кажа, не проста любіць: магістраль — нібы частка яе самой. У рэйсе, разважае, быццам бы і па сям'і скучаешь, а ці варта пабыць дома, — і сэрца зноў у шлях рвецца. Пабываць у фестывальным Віцебску марыла не раз. Але ў якасці гледача. А вось прапанова абслугоўваць фестывальны састаў стала нечаканым і вельмі прыемным. Бо такі давер трэба было заслужыць, давёўшы свой прафесіяналізм на практыцы. Дарэчы, у гэтым годзе маршрут традыцыйна абслугоўваюць работнікі трох вагонных участкаў - Мінскага, Гомельскага і Магілёўскага. «Каманда, як на падбор, — кажа начальнік цягніка Ганна Кедрон. І дадае: — Так атрымалася, што ўся цягніковая брыгада на «Славянскім экспрэсе» працавала ўпершыню. Эмоцый было шмат. Бо пасажыры, якія ехал на канцэрты ў Віцебск, часцей за ўсё гэтым жа цягніком і вяртаюцца. А слухаючы іх апавяданні, міжволі пранікаешся святам. Нават стомленасць не адчуваецца — столькі станоўчых эмоцый. І людзі задаволеныя, ўсмешлівыя».

- А як жа па-іншаму, — кажуць мінчанкі Ілона Малчанава і Таццяна Дзянісава. — Мы, напрыклад, гэтым цягніком на «Славянскі базар» едзем ўпершыню. У мінулым годзе дабіраліся на асабістым транспарце. Цяпер усё пралічылі, ацанілі і прыйшлі да высновы, што цягніком і танней, і камфортней. Многія нашы знаёмыя ўжо не першы год едуць і вельмі задаволеныя. Малайцы, чыгуначнікі! Дзякуючы іх пісьменнай працы і на канцэртах пабываць можна, і адпачыць у дарозе, і нават на працу прыйсці своечасова. А за тое, што яшчэ і білеты можна заказаць анлайн — асобнае дзякуй. Яшчэ адзін бонус ад чыгуначнікаў - у шляху госці фестывалю могуць вывучыць і праграму «Славянскага базару». Расклад канцэртаў, святочныя плакаты, макеты з маршрутнымі паказальнікамі размешчаны ў вагонах. Невыпадкова нават пасажыры называюць гэты цягнік адной з візітных картак «Славянскага базару ў Віцебску». — Мы таксама вырашылі ехаць цягніком, — падключаецца да размовы група прыхільнікаў творчасці Сяргея Лазарава. — І зручна, і хутка. А яшчэ ў такой паездцы — асаблівая атмасфера: і пагутарыць можна, і песні любімага артыста праспяваць. Дарэчы, наш кумір таксама ў гэтым годзе на фестываль дабіраўся чыгуначным транспартам. Варта адзначыць, што чыгунку астатніх відах транспарту аддае перавагу большасць эстрадных зорак фестывалю. На вакзале станцыі Віцебск у гэтыя дні можна сустрэць ці ледзь не ўвесь зорны бамонд. Задаволеныя супрацоўніцтвам з Беларускай магістраллю і ў службе сустрэч і адпраўкі Дырэкцыі фестывалю. Кажуць, што працуюць разам не першы год, і ніколі яшчэ партнёры іх не падводзілі. … Яшчэ адно супадзенне — сіні колер, які так любяць чыгуначнікі, у гэтым годзе на асаблівым рахунку ў дызайнераў, якія распрацоўваюць фірмовы стыль юбілейнага XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў. І гэта, кажуць яны, невыпадкова. Бо гэта — сімвал творчасці, адзінства і дружбы. Дружбы, якая моцнай ніткай звязала фестываль і беларускіх чыгуначнікаў.

Нагадаем, цягнік № 644/643 Мінск — Віцебск курсіраваý штодня з 12 па 21 ліпеня. Беларуская чыгунка прадугледзела зручны графік руху цягніка не толькі ў Віцебск, а таксама ў адваротным кірунку. Расклад складзена з улікам праграмы фестывалю. Цягнік міжрэгіянальных ліній адпраўляýся са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.47 і прыбываў  у Віцебск у 16.32. Госці форуму мастацтваў, якія ехалi на вячэрнія канцэрты, маглi да іх пачатку азнаёміцца з выдатнымі мясцінамі горада на Заходняй Дзвіне і акунуцца ў фестывальную атмасферу. Гэтым жа складам пасажыры змаглi выехаць з Віцебска ноччу ў 01.32 і быць у Мінску ўжо ў 05.27. Нагадаем, што «Славянскі экспрэс» прызначаецца Беларускай магістраллю ўжо сёмы раз. У мінулым годзе яго паслугамі скарысталіся амаль пяць з паловай тысяч пасажыраў.

Таццяна Мазур

 

Да спісу навін за 2016 год