Дзень чыгуначніка на Дзіцячай чыгунцы
12 жніўня 2016
У рамках арганізацыі мерапрыемстваў, прысвечаных Дню чыгуначніка, выхаванцы Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава прынялі ўдзел у святочным віншаванні на ўрачыстым сходзе
Беларускай чыгункі, а таксама павіншавалі працаўнікоў і ветэранаў у лакаматыўным дэпо Мінск.
У дзень святкавання 7 жніўня 2016 года, на станцыі Заслонава дзіцячай магістралі была арганізавана канцэртна-забаўляльная праграма. На працягу ўсяго дня пасажыраў віталі
сваімі музычнымі віншаваннямі творчыя калектывы Культурна — спартыўнага цэнтра Мінскага аддзялення чыгуначнікаў.
У зале чакання станцыі Заслонава традыцыйна прайшла чарговая Міжнародная выстава мадэляў чыгунак. Мініяцюрныя макеты чыгунак з цягнікамі, перагонамі і станцыямі заўсёды .вызывают
вялікую цікавасць не толькі ў дзяцей, але і ў дарослых.
Не пакінула абыякавых і персанальная выстава мадэляў паравозаў і цеплавозаў розных гадоў Генадзя Аркадзьевіча Дамброўскага, у мінулым вядучага інжынера службы лакаматыўнага гаспадаркі ва
Ўпраўленні Беларускай чыгункі.
Да спісу навін за 2016 год