Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У гасцях у воiнаў-чыгуначнікаў

05 жніўня 2016

Напярэдадні Дня чыгуначных войскаў Беларусі і Дня чыгуначніка юныя выхаванцы малой Беларускай магістралі пабывалі ў 30-й Чырванасцяжнай асобнай чыгуначнай брыгадзе ў Слуцку. У ліпені гэта воінскае падраздзяленне адзначыла 75-годдзе з дня ўтварэння.

Аб дзейнасці і прызначэнні чыгуначных войскаў гасцям распавеў намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай працы Ігар Гатульскi, які выступіў у ролі экскурсавода. Хлопцы ўбачылі і экспазіцыю музея, размешчанага на тэрыторыі гарнізона, пазнаёміліся з бытам салдат, а таксама ўзорамі чыгуначнай тэхнікі.

Многія яе віды распрацаваны спецыялістамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Акрамя гэтага, хлопцы ўбачылі і рарытэты: грузавы аўтамабіль ЗІЛ- 157 на камбінаваным хаду, які выкарыстоўваўся пры будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі, шпалоподбiвfчную машыну ШПМА-4, якая знаходзілася на ўзбраенні брыгады з 1959-га па 1989 гады. Тут жа усталяваны паравоз серыі Эр № 78934 ўзору 1932 года. Паравозы серыі Э ўвайшлі ў Кнігу рэкордаў Гінеса якiя сама масава выпускался з 1912-га па 1957 гады.

Ёсць тут помнікі, мемарыяльныя дошкі і бюсты ў гонар вайскоўцаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з іх — Герою Савецкага Саюза Віктару Мірашнічэнка, які загінуў у 1941-м пры выкананні баявога задання. Юныя чыгуначнікі наведалі і бібліятэку, дзе сабрана 15 тыс. кніг, а таксама знаходзіцца куток даўніны — калекцыя прадметаў працы і побыту сялян.

Цікавай і пазнавальнай для выхаванцаў малой Беларускай стала і экскурсія ў музей транспартных войск Рэспублікі Беларусь, які быў адкрыты тут у мінулым годзе. У ролі гіда выступіў Ігар Кунцэвіч — да 2014 года намеснік камандзіра брыгады па ідэалагічнай працы, а цяпер старэйшы выкладчык і захавальнік.

Музей размяшчае багатай экспазіцыяй. У кожнай зале — экспанаты, дакументы, адпаведныя вызначанаму перыяду дзейнасці чыгуначных войскаў. У першым хлопцы даведаліся аб іх стварэнні і развіцці. Да прыкладу, пра тое, што першая ў свеце чыгуначная транспартная брыгада была ўтворана ў Баранавічах ў 1876 годзе, і ў ёй служыў вядомы беларускі паэт Янка Купала. Прыцягнулі ўвагу такія экспанаты, як нямецкія рэйкi «УНIОН», унікальны тып рэйкі «Люксембург», выразаная з дрэва мадэль бронецягніка, старадаўні патэфон з граммофонной пласцінкай.

У музеі ёсць таксама экспазіцыі, прысвечаныя дзейнасці чыгуначных войскаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, будаўніцтву Байкала-Амурскай магістралі, аварыі на Чарнобыльскай АЭС, вайне ў Афганістане. У іншым зале школьнікі даведаліся пра зараджэнне чыгуначных войскаў у незалежнай Беларусі. Цікавы той факт, што ў 2000 годзе асабісты склад брыгады ўдзельнічаў у будаўніцтве новага чыгуначнага вакзалу ў Мiнску. У завяршэнні экскурсіі хлопцам паказалі відэафільм аб працы транспартных войскаў.

З побытам ваеннаслужачых юныя госці пазнаёміліся, наведаўшы казармы. Ім дазволілі прайсці ў спальныя памяшканні, зазірнуць у шынэльнаю шафы, дзе знаходзяцца ваенныя абмундзіраванне і процівагазы. Таксама пабывалі ў цэнтры пакоях бытавога абслугоўвання, адпачынку, з цікавасцю назіралі, як на працягу 15 — 20 секунд разбіраецца і збіраецца аўтамат. Некаторым нават пашчасціла зрабіць гэта самастойна пад наглядам вайскоўцаў.

Воінамі-чыгуначнікамі 30-й Чырванасцяжнай брыгады ўведзена ў строй у Рэспубліцы Беларусь больш за 150 км новых, 320 км другое і 500 км пад'язных чыгуначных шляхоў. Выкладзена 700 камплектаў стрелочных перакладаў, выканана каля 6 млн. кубічных метраў земляных работ. Пабудаваны два сярэдніх і шэсць малых мастоў, 15 пуцеправодаў, 40 аб'ектаў транспартнага прызначэння.

Наталля МАСЛОВIЧ

Да спісу навін за 2016 год