Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Лепшыя працаўнікі

12 студзеня

Кіраўніцтва Барысаўскай дыстанцыі шляху высока ацэньвае працу маставога брыгадзіра Яўгена Мароза. Невыпадкова ў юбілейны для чыгункі год ён двойчы адзначаны галіновымі ўзнагародамі.
 
У юнацтве Яўген марыў пра спартыўную кар'еру, але з-за траўмы дарога ў вялікі спорт была зачыненая. Вырашыў звязаць свой лёс з чыгункай. Паступіў у Мінскае чыгуначнае вучылішча. Пасля яго заканчэння сваю працоўную дзейнасць пачынаў у Барысаўскай дыстанцыі шляху манцёрам шляху, пазней стаў брыгадзірам. Завочна паступіў у Аршанскі галіновы тэхнікум. У 2000-м годзе Яўген Мароз быў пераведзены рамонтнікам на ўчастак па рамонце штучных збудаванняў, а ў 2015 годзе прызначаны маставым брыгадзірам.
 
Каля 20 гадоў Яўген Мароз займаецца бягучым рамонтам і утрыманнем штучных збудаванняў. З пастаўленымі задачамі паспяхова спраўляецца. Мінулы год для Яўгена Мароза стаў значным. За добрасумленную працу яму ўручылі знак «Выдатнiк Беларускай чыгункi», а таксама Ганаровую грамату Мінскага аддзялення.
 
Да спісу навін за 2018 год