Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Новае аблічча станцыi Негарэлае

5 студзеня

Станцыя Негарэлае Мінскага аддзялення набывае новы твар. Тут капітальна адрамантаваны пост ЭЦ. Заменены дах паста ЭЦ, вокны і дзверы, адрамантаваны фасад будынка. Палепшаны ўмовы працы і дзяжурных па станцыі - у памяшканні ўстаноўлены новыя радыятары ацяплення і энергазберагальнае асвятленне, праведзены аздобны рамонт. Абсталяваны пакой прыёму ежы. Абнавілі і іншыя памяшканні. Пост ЭЦ выглядае сучасна, для чыгуначнікаў створаны камфортныя ўмовы працы. У планах да лета абнавіць і станцыйны будынак, пабудаваны ў 1956 годзе.
 
Сёння станцыя памежная толькі ў межах аддзяленняў - Мінскага і Баранавіцкага. А з 1921- па 1939 год адсюль пачыналіся падарожжа савецкіх грамадзян на Захад. Тут жа замежнікаў, якія прыбылі ў СССР, сустракала арка з надпісам: «Прывітанне працоўным Захаду!». На станцыі ажыццяўлялася перастаноўка вагонаў з каляіны 1520 мм на 1435 мм. Міжнароднае паведамленне ажыццяўлялася з перасадкамі, раз у тыдзень курсіраваў цягнік Негарэлае - Парыж.
 
 Зараз за суткі праз станцыю праходзіць каля 50 пар пасажырскіх цягнікоў. Ажыццяўляюць тут і грузавую працу. Паслугамі чыгуначнікаў карыстаюцца больш за 40 кліентаў.
 
Сёння на станцыі працуюць 23 чалавекі. Калектыў згуртаваны і дружны. Больш за 30 гадоў білетнымi касірамі працуюць Таццяна Кісялёва і Алена Гладько, столькі ж - дзяжурныя па станцыі Аксана Хацько і Ірына Желдiбаева. Чвэрць стагоддзя працуе на магістралі і Марына Варановіч. Сваю прыхільнасць да сталёвай магістралі Марына Варановіч перадае і дзецям. Старэйшы сын Яўген - складальнік цягнікоў, працуе на станцыі Дзегцяроўка. Ёсць і моладзь. У 2017 годзе каманду чыгуначнікаў папоўнілі маладыя спецыялісты - дзяжурныя па станцыі Захар Сматрыцкі і Дзмітрый Антохин. Нядаўна да працы прыступілі камерцыйныя агенты Таццяна Максімавіч і Алена Багдановіч.
 
Да спісу навін за 2018 год