Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Пасяджэнне ТЭСа Мінскага аддзялення

25 студзеня

Удзельнiкi пасяджэння тэхніка - эканамічнага савета Мінскага аддзялення абмеркавалі вынікі працы за 2017 год, пытанні бяспекі руху цягнікоў і працоўнай дысцыпліны а гэтак жа задачы на 2018 год.
 
У працы ТЭСа прынялі ўдзел: Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, кіраўніцтва аддзялення, начальнікі профільных аддзелаў і адасобленых структурных падраздзяленняў. Размова атрымалася адкрытай і канструктыўнай.
 
З 14 даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця выкананы 12. У 2017-м станцыямі Мінскага аддзялення абслужана больш 45,4 млн. пасажыраў. Асноўнымі задачамі па-ранейшаму застаюцца павышэнне канкурэнтаздольнасці, даступнасці, якасці пасажырскіх перавозак. Поспех у значнай ступені залежыць ад стану рухомага складу, надзейнасці інфраструктуры. У мінулым годзе былі адрамантаваны 180 пасажырскіх вагонаў, 22 цеплавоза, 10  электрацягнікоў, некалькі дызель-цягнікоў. Рэалізаваны шэраг пастаўленых задач - электрыфікацыя ўчастка Маладзечна - Гудагай - дзяржмяжа, рэканструкцыя прыпыначнага пункта Курасоўшчына, замена эскалатараў на чыгуначным вакзале ў сталіцы, завяршэнне 2-й чаргі будаўніцтва тэхнічнай пасажырскай станцыі ў Мінскім вузле. Асаблівую ўвагу на ТЭСе надалі пытанням бяспекі руху, аховы працы, вытворчай дысцыпліны. 
 
Ацэньваючы вынікі работы аддзялення ў 2017-м, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць аналізу кожным кіраўніком эфектыўнасці працы, у сферы бяспекі руху - прыняцця дзейсных мер па мінімізацыі няштатных сітуацый, узмацнення кантролю за выкананнем тэхналагічнай дысцыпліны на месцах, павышэння ўзроўню ведаў работнікаў.
 
Да спісу навін за 2018 год