Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

У Оршы падведзены вынікі спартакіяды

30 студзеня

У Аршанскім чыгуначным вузле падведзены вынікі круглагадовай спартакіяды  2017 года, у якой прынялi ўдзел прадстаўнікі 12 прадпрыемстваў.
 
Удзельнікі спаборнічалі ў 15 відах спорту, такіх як лыжныя гонкі, валейбол і пляжны валейбол, плаванне, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, дартс, летняе мнагабор'е, гіравы і гарадошны спорт, турысцка-прыкладное мнагабор'е, настольны тэніс, шахматы, шашкі, більярд і міні- футбол.
 
Лідэрамі сталі спартсмены лакаматыўнага дэпо Орша. На іх рахунку перамогі ў шасці дысцыплінах. Другое месца ў спартакіядзе занялі прадстаўнікі дыстанцыі шляху. На трэцім - спартсмены станцыі Орша. У пяцёрцы лепшых таксама прадстаўнікі дыстанцый грамадзянскіх збудаванняў і сігналізацыі і сувязі.
 
Па выніках спартакіяды былі ўручаны кубкі і дыпломы кіраўнікам самых спартыўных прадпрыемстваў Аршанскага вузла.
 
Да спісу навін за 2018 год