Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

Абнаўленне станцыі Вілейка

15 лютага

На станцыі Вілейка Мінскага аддзялення капітальна адрамантавалі пост ЭЦ, а таксама абнавілі і пасажырскую платформу.
Замянілі вокны і дзверы, зрабілі ўнутраны рамонт. Падлогу ў калідоры будынка адштукавалі керамагранiтнай пліткай, падвесныя столі - мінеральна - кудзелістай. Сцены абтынкавалі і пафарбавалі. Абнавілі і кабінеты.
 
Работнікі з нецярпеннем чакаюць капітальнага рамонту і станцыйнага будынка. У планах - замена сістэмы ацяплення, абсталяванне санвузлоў, унутраная перапланіроўка.
 
Вілейка - станцыя 4 - га класа. Штосутачна праз яе праходзіць 5 пар пасажырскіх цягнікоў. Выконвае станцыя і грузавую працу. Паслугамі чыгуначнікаў карыстаюцца звыш 20 кліентаў.
 
Калектыў работнікаў станцыі Вілейка малады (сярэдні ўзрост 30 гадоў), але ўжо досыць дасведчаны. Багаты вопыт і веды моладзі перадае старэйшае пакаленне.
 
Да спісу навін за 2018 год