Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі

На адпачынак у абноўлены аздараўленчы цэнтр «Талька»

1 лютага

Аздараўленчы цэнтр «Талька» Мінскага аддзялення дарогі паступова абнаўляецца. Тут ужо адрамантаваны фасад будынка, харчблок, часткова добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя.Змянілася вялікая абедзенная  зала, яе сёння не пазнаць. Сцены ўпрыгожваюць фоташпалеры з беларускай сімволікай. На столях - масіўныя арыгінальныя свяцільні. Закуплены тры новых тэлевізара. Набыта і ўстаноўлена новая мэбля. Адрамантавана і малая абедзенная зала. Закуплена абсталяванне, якое палягчае працу работнікаў харчаблока, у тым ліку посудамыйная машына.
 
Рамонт і мадэрнізацыя закранулі і падвальнае  памяшканне харчаблока, дзе размешчаны дзве халадзільныя камеры са спліт-сістэмай, склады, гардэробныя пакоi, санвузлы. Адрамантаваны грузавы ліфт для дастаўкі прадуктаў харчавання.
У бліжэйшы час здраўніца яшчэ больш зменіцца. Тут адрамантуюць адміністрацыйную зону, хол, ўваходную групу і галоўны ганак. Пазней часткова абновяць нумарны фонд, адрамантуюць лесвічныя пляцоўкі, калідоры адміністрацыйнага корпуса. Працягнецца і добраўпарадкаванне тэрыторыі аздараўленчага цэнтра. Будуць адрамантаваны агароджы тэрыторыі, пакрыцця тэніснага корта і валейбольнай пляцоўкі. Разглядаецца пытанне аб будаўніцтве корпуса з басейнам і спартыўнай залай.
 
У планах - набыццё ванны для падводнага душа-масажу і дзвух бальнеялагічных ванн, а таксама фізіятэрапеўтычны апарат «Рэфтон» і апарат  «Лiмфамат».
 
Да спісу навін за 2018 год